Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Тэрмометр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медыцынскі ртутны тэрмометр

Тэрмометрпрылада для вымярэння тэмпературы прынцып дзеяння тэрмометраў грунтуецца на фізічных з'явах, залежных ад уздзеяння тэмпературы.

Асноўныя віды тэрмометраў:

і інш.

Вынаходцам тэрмометра лічыцца Галілеа Галілей, а тэрмін «тэрмометр» з'явіўся у 1636 годзе[1].

Газавы тэрмометр

[правіць | правіць зыходнік]

У газавых тэрмометрах выкарыстоўваецца азот, вадарод, гелій. Дзеянне заснавана на законе Гей-Люсака. Вымяраюць тэмпературу ад 3 да 2300 К[2].

Вадкасны тэрмометр

[правіць | правіць зыходнік]

У вадкасных тэрмометрах выкарыстоўваюцца ртуць, спірт, пентан, талуол. Дзеянне заснавана на лінейнай залежнасці ў пэўных межах аб'ёму вадкасці ад тэмпературы. Вымяраюць тэмпературу ад 70 да 1500 К[2].

Манаметрычны тэрмометр

[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне заснавана на ўласцівасці вадкасці, газу, пары змяняць ціск ў замкнёным аб'ёме пры змяненні тэмпературы. Вымяраюць тэмпературу ад 200 да 8000 К[2].

Электрычны тэрмометр

[правіць | правіць зыходнік]

Тэмпература вызначаецца па змяненню ЭРС у тэрмаспаях (тэрмаэлементы) або электрычнага супраціўлення (тэрмістары, тэрмометры супраціўлення).

Зноскі

  1. Наумчик В. Н. Физика: словарь-справочник для школьников / В. Н. Наумчик, Э. М. Шпилевский. — Мн.: Новое знание, 2010. — С. 362. — 592 с. — 3 010 экз. — ISBN 978-985-475-397-3. (руск.)
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 161. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Габец П. С. Тэрмометр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 161. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Наумчик В. Н. Физика: словарь-справочник для школьников / В. Н. Наумчик, Э. М. Шпилевский. — Мн.: Новое знание, 2010. — С. 362. — 592 с. — 3 010 экз. — ISBN 978-985-475-397-3. (руск.)
  • Жидкостный термометр // Советский энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 2. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — 1600 с. — 125 000 экз. (руск.)