Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Універсітэт Каменскага ў Браціславе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Каменскага ў Браціславе
Univerzita Komenského v Bratislave
Арыгінальная назва Univerzita Komenského v Bratislave
Міжнародная назва Comenius University in Bratislava
Заснаваны 1919
Рэктар Караль Мічіэта[d]
Студэнты 22 500
Краіна
Размяшчэнне Браціслава
Сайт uniba.sk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Каменскага ў Браціславе (славацк.: Univerzita Komenského v Bratislave) — найбуйнейшы ўніверсітэт Славакіі. Названы ў гонар выдатнага чэшскага педагога Яна Амоса Каменскага. Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.

Універсітэт быў заснаваны неўзабаве пасля стварэння незалежнай Чэхаславакіі ў 1919 годзе з дапамогай Карлава ўніверсітэта ў Празе, у выніку чаго доўгі час значную частку прафесарска-выкладчыцкага складу складалі чэхі. Першапачаткова ва ўніверсітэце быў толькі адзін факультэт — медыцынскі, аднак ужо ў 1921 годзе былі адкрытыя філасофскі і юрыдычны факультэты. У 1939—1954 гадах універсітэт называўся Славацкім універсітэтам. Адкрываліся новыя факультэты:

  • 1940 год — факультэт натуральных навук
  • 1941 год — каталіцкі тэалагічны факультэт;
  • 1947 год — педагагічны факультэт;
  • 1952 год — фармацэўтычны факультэт;
  • 1960 год — факультэт фізічнай культуры і спорту;
  • 1969 год — медыцынскі факультэт;
  • 1980 год — фізіка-матэматычны фалькутэт;
  • 1990 год — евангелісцкі тэалагічны факультэт;
  • 1991 год — факультэт менеджменту;
  • 2002 год — факультэт сацыяльных і эканамічных навук;
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.
  2. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.