Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Усходняе хрысціянства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Усходняе хрысціянства — умоўны абагульняючы тэрмін, які аб'ядноўвае Праваслаўныя цэрквы візантыйскай традыцыі, Старажытнаўсходнія цэрквы і супольнасці, што аддзяліся ад іх, якія ў набажэнстве і абрадах захавалі традыцыі або старажытнаўсходніх цэркваў, або візантыйскага праваслаўя (як, напрыклад стараверства і ўсходнекаталіцкія цэрквы).

Назва звязана з тым, што названыя кірункі хрысціянства, якія захоўваюць свае старажытныя літургічныя абрады і традыцыі, гістарычна ўзніклі на тэрыторыі Усходняй Рымскай імперыі, ва Усходняй Еўропе ці на Блізкім і Сярэднім Усходзе (Царква Усходу, Армянская апостальская царква, Грузінская праваслаўная царква).

Як правіла, самі прадстаўнікі гэтых канфесій сябе «ўсходнімі хрысціянамі» не называюць. Гэты тэрмін часцей выкарыстоўваецца сярод прыхільнікаў заходняга хрысціянства, а таксама рэлігіязнаўцаў і спецыялістаў, якія вывучаюць гісторыю хрысціянства.