Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Уільям Алфрэд Фаўлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Альфрэд Фаўлер
William Alfred Fowler
Дата нараджэння 9 жніўня 1911(1911-08-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1995(1995-03-14)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, фізік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык, астрафізік
Навуковая сфера астрафізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Charles Christian Lauritsen[d]
Вядомыя вучні Артур Мак-Дональд
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіцы (1983), Медаль Кэтрын Брус (1979)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Алфрэд Фаўлер (англ.: William Alfred Fowler; 9 жніўня 1911, Пітсбург, ЗША — 14 сакавіка 1995) — амерыканскі фізік і астрафізік, адзін з заснавальнікаў ядзернай астрафізікі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1956).

Скончыў універсітэт штата Агая (1933). 3 1936 у Каліфарнійскім тэхналічным інстытуце (з 1946 прафесар, у 1963—67 прэзідэнт).

Навуковыя працы ў галіне ядзернай фізікі, ядзернай і рэлятывісцкай астрафізікі, касмалогіі. Распрацаваў тэорыю тэрмаядзернага ўтварэння хімічных элементаў у нетрах зорак (1955). Пастуліраваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957; з Ф. Хойлам, М. і Дж. Бэрбіджамі). Прапанаваў механізм выбуху звышновых зорак (1960, з Ф. Хойлам), разлічыў пашыранасць лёгкіх хімічных элементаў на ранніх стадыях расшырэння аднароднага і ізатропнага Сусвету (1967).

Нобелеўская прэмія па фізіцы 1983 (з С. Чандрасекарам). Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1974).

Зноскі

  1. а б William Fowler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б William A. Fowler // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Atomic Heritage Foundation Profiles
  4. а б в г https://www.aps.org/publications/apsnews/199505/fowler.cfm
  5. NNDB — 2002.
  6. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/55654.html