Франсуа Куперэн
Франсуа Куперэн | |
---|---|
François Couperin | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 лістапада 1668 |
Месца нараджэння | Парыж |
Дата смерці | 11 верасня 1733 (64 гады) |
Месца смерці | Парыж |
Краіна | Францыя |
Бацька | Charles Couperin[d] |
Дзеці | Marie-Madeleine Couperin[d], François-Laurent Couperin[d] і Marguerite-Antoinette Couperin[d] |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Jacques Thomelin[d] і Charles Couperin[d] |
Прафесіі | кампазітар, выканаўца |
Інструменты | Арган, клавесін |
Жанры | музыка барока[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франсуа́ Куперэ́н (фр.: François Couperin; 10 лістапада 1668, Парыж — 11 верасня 1733, там жа) — французскі кампазітар, арганіст і клавесініст. Адзін з найбольш значных прадстаўнікоў вядомай французскай дынастыі Куперэнаў, якая налічвала некалькі пакаленняў музыкантаў.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Музыкай пачаў займацца пад кіраўніцтвам бацькі, Шарля Куперэна, і пасля яго смерці заняў месца арганіста ў парыжскай царкве Сен-Жэрвэ. Дасягнуўшы вялікіх поспехаў, Куперэн праз некалькі гадоў атрымаў месца прыдворнага арганіста, а яшчэ праз некаторы час — таксама прыдворнага клавесініста. У 1730 годзе выйшаў у адстаўку, перадаўшы сваё месца дачцэ, Маргарыце-Антуанэце.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя сачыненні Куперэна напісаны для клавесіна — больш 250 п'ес рознага характару, якім аўтар даваў праграмныя загалоўкі: «Матылькі», «Жняцы», «Вернасць», «Вятракі» і інш. Стыль гэтых сачыненняў адрозніваўся лёгкасцю, вытанчанасцю і выразнасцю, і яны хутка атрымалі велізарную вядомасць не толькі ў Францыі, але і за мяжой. За выбітнае выканальніцкае і кампазітарскае майстэрства сучаснікі звалі музыканта «вялікі Куперэн». Пяру кампазітара належаць шэраг аркестравых сачыненняў (у тым ліку «Каралеўскія канцэрты»), трыа-санаты, імшы, сачыненні для органа і іншыя творы. Куперэн таксама з'яўляецца аўтарам шэрагу тэарэтычных прац і трактата «Мастацтва ігры на клавесіне».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).