Фторыставадародная кіслата
Фторыставадародная кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | Фтарыд вадароду |
Традыцыйныя назвы | Плавікавая кіслата |
Хім. формула | HF |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | вадкасць |
Малярная маса | 20 г/моль |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -83 °C |
Тэмпература кіпення | 19,52 °C |
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) | 271 кДж/моль |
Хімічныя ўласцівасці | |
pKa | 3,17 |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
SMILES | |
RTECS | MW7875000 |
Фторыставадародная кіслата, плавікавая кіслата, фторавадародная кіслата — раствор фторыстага вадароду ў вадзе, HF.
Бясколерная вадкасць. Шчыльнасць 1149 кг/м³ пры тэмпературы 15 °С (1,00132—1,07099 г/см³ пры 25 °С[1]). Тэмпература кіпення азеатропнай сумесі (38,2 % фторыстага вадароду па масе) складае 114,5 °С[1]. Моцная кіслата. Утварае солі — фтарыды. Рэагуе са шматлікімі рэчывамі, у т.л. з аксідамі крэмнію, малібдэну, вальфраму, танталу, ніобію, бору і з сілікатамі (у т.л. са шклом).
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Фторыставадародную кіслату атрымліваюць растварэннем фторыстага вадароду ў вадзе, воднай абсорбцыяй газападобных прадуктаў сернакіслага раскладання фтарыду кальцыю, флюарытавых руд, фторзмяшчальных адходаў прамысловасці, пірагідролізам фтарыдаў кальцыю, урану і іншых металаў.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца ў працэсах сінтэзу фтарыдаў, у складзе раствораў для траўлення шкла, кварцу, металаў і некаторых сплаваў і інш.
Шкоднае ўздзеянне
[правіць | правіць зыходнік]Фторыставадародная кіслата таксічная. Выклікае апёкі скуры (уздзеянне разбаўленай кіслаты можа выявіцца праз некалькі гадзін[1]), раздражненне слізістых абалонак.
Зноскі
- ↑ а б в Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 494. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 248. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Общая химия в формулах, определениях, схемах: Учеб. пособие / И. Е. Шиманович, М. Л. Павлович, В. Ф. Тикавый, П. М. Малашко; Под ред. В. Ф. Тикавого. — Мн.: Універсітэцкае, 1996. — 528 с. — ISBN 385-09-0033-4. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фторыставадародная кіслата
- Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Фтороводородная кислота Архівавана 29 верасня 2015. // Российская энциклопедия по охране труда: В 3 т. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во НЦ ЭНАС, 2007. (руск.)