Чагада
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Чагада
| ||||||||||||||||||||
Чагада[2] (руск.: Ча́года) — рабочы пасёлак, адміністрацыйны цэнтр Чагадошчанскага раёна Валагодскай вобласці Расіі. Размешчаны ў месцы ўпадзення ракі Песь ў раку Чагада, якая пасля ўпадзення Песі называецца Чагадашча. За 326 км ад Волагды. Статус рабочага пасёлка — з 1932 года. Асноўнае прадпрыемства пасёлка — шкляны завод (вырабляе шклотару), дрэваапрацоўка. У раёне развіты лесанарыхтоўкі. Чыгуначная станцыя на лініі Кабожа — Падбароўе.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282 — Росстат, 2023.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — карта Валагодскай вобласці