Чарлз Кэй Огдэн
Чарлз Кэй Огдэн | |
---|---|
англ.: Charles Kay Ogden | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Adelyne More |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1889[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 сакавіка 1957 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, філосаф, пісьменнік |
Мова твораў | англійская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарлз Кэй О́гдэн (англ.: Charles Kay Ogden; 1 чэрвеня 1889, Флітвуд — 21 сакавіка 1957, Лондан) — англійскі пісьменнік, філосаф і лінгвіст, стваральнік міжнароднай штучнай мовы бэйсік-інгліш.
Сучаснікі апісваюць яго як універсальнага чалавека, маючага адначасова з гэтым эксцэнтрычнасць аўтсайдэра. Прымаў удзел у многіх мерапрыемствах, звязаных з літаратурай, мастацтвам і філасофіяй. Быў вядомы як рэдактар, перакладчык і актывіст, выступаў за рэформу англійскай мовы.
Згодна з успамінамі сучаснікаў, аддаваў перавагу таму, каб яго называлі згодна з ініцыяламі C. K., ніколі не карыстаўся імем Чарлз, зрэдку ўжываў сваё другое імя Кэй.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Флітвудзе, графства Ланкашыр, дзе яго бацька Чарлз Б. Огдэн трымаў пансіён. У юнацтве выйграў стыпендыю для навучання ў каледжы Магдалена кембрыджскага універсітэта. Падчас вучобы ў каледжы арганізаваў «таварыства ерэтыкоў», якое выступала супраць абавязковага пасяджэння капліцы каледжа і за свабоду рэлігійных дыскусій. 17 лістапада 1911 у кембрыджскай ратушы адбылася сустрэча гэтага таварыства з Чэстэртанам. Тады адбыўся іх вядомы дыялог:
Огдэн: …Я сцвярджаю, што цалкам правільна тое, што ў мяне ёсць інтуітыўнае пачуццё таго, што я існую. Спадар Чэстэртан: Беражыце яго.
Арыгінальны тэкст (англ.)Ogden: …I say it is perfectly true that I have an intuition that I exist. Mr. Chesterton: Cherish it.
Огдэн заставаўся прэзідэнтам таварыства ерэтыкоў на працягу 10 гадоў.
У 1912 годзе ён стаў заснавальнікам штотыднёвага часопіса Cambrige Magazine. У 1928 годзе ён напісаў кнігі, якія прынеслі яму вядомасць: «Basic English Text Books: ABC of Basic English» і «Basic by Examples».
Зноскі
- ↑ C.K. Ogden // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Charles Kay Ogden // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.