Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Шэнген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шэнген
Schengen
Герб
Герб
Краіна
кантон
Камуна
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
10,63 км²
Вышыня цэнтра
302 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 527 чалавек (2009)
Афіцыйны сайт
Шэнген на карце Люксембурга
Шэнген (Люксембург)
Шэнген
Шэнген (Люксембург)
Шэнген

Шэнген (ням., фр., люкс. Schengen) — вёска ў Вялікім герцагстве Люксембург. Уваходзіць у склад камуны Шэнген, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца складовай часткай кантона Рэміх. Вядомая перш за ўсё дзякуючы Шэнгенскаму пагадненню.

Вёска размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы Люксембурга на левым беразе ракі Мозель каля гары святога Марка паблізу месца сыходжання межаў Люксембурга, Германіі і Францыі. На процілеглым беразе Мозеля знаходзіцца германская камуна Перль (зямля Саар), паблізу — французская камуна Апаш (дэпартамент Мозель, рэгіён Латарынгія). Насельніцтва — 425 жыхароў па дадзеных на 2004 г. Асноўнымі радкамі эканомікі з’яўляюцца вінаробства і продаж бензіну для германскіх аўтамабілістаў па цэнах ніжэй, чым у Германіі (ням. Tanktourismus).

Археалагічныя знаходкі бронзавага веку паказваюць, што тэрыторыя Шэнгена ужо ў той час была заселеная. Першае пісьмовае згадванне аб вёсцы адносіцца да 877 г.

У 1909 быў пабудаваны мост праз Мозель, што вядзе ў вёску Шэнген, які замяніў паромную пераправу, якая была з 1451 года. У 1939 г. пасля аб’явы Францыяй і Вялікабрытаніяй вайны Германіі мост быў разбураны. У 1959 г. быў пабудаваны новы мост. З 2003 г. функцыянуе новы аўтамабільны мост, размешчаны трохі на поўнач.

Да ліку славутасцяў вёскі адносяцца Шэнгенскі замак, рэшткі крэпасці з ровам XIII стагоддзя, дом Коха, плошча Шэнгенскага пагаднення.

Шэнгенскі замак

[правіць | правіць зыходнік]

Шэнгенскі замак быў збудаваны ў 1390 г. У 1812 замак быў разбураны, за выключэннем вежы, якая да сённяшняга дня захавалася ў першародным відзе. Пасля замак быў адбудаваны нанова, галоўным чынам з матэрыялаў арыгінальнага замка. 13 верасня 1871 г. замак наведаў французскі пісьменнік Віктор Гюго. У Дзяржаўным музеі Люксембурга захоўваецца малюнак замка, зроблены пісьменнікам. У 1939 г. замак быў узяты на апеку манашкамі манастыра Святой Елізаветы, у наш час ён выкарыстоўваецца для правядзення кангрэсаў і семінараў.

Дом Коха і плошча Шэнгенскага пагаднення

[правіць | правіць зыходнік]

Недалёка ад Шэнгенскага замка знаходзіцца дом Коха (Kochhaus), пабудаваны ў 1779 г. У наш час там працуе выстаўка, прысвечаная Еўропе і еўрапейскай інтэграцыі. Побач, на плошчы Шэнгенскага пагаднення, збудаваны манумент у памяць пра пагадненне. Манумент уяўляе сабою тры стаячыя побач стэлы з зоркамі і з інфармацыйнымі матэрыяламі, перад стэламі выгадаваны кветнік (па кур’ёзным супадзенні ў форме кірылічнай літары Ш — першай літары ў слове Шэнген).

Шэнгенскі замак Дом Коха ў Шэнгене Манумент у памяць пра Шэнгенскае пагадненне

Зноскі

  1. а б Assermentation des collèges des bourgmestre et échevins — 2017. Праверана 6 мая 2020.