Эавін
Эавін | |
---|---|
Éowyn | |
Раса | Чалавек |
Пол | Жаночы |
Месца пражывання | Эдарас |
Э́авін (англ.: Éowyn) — адна з галоўных гераінь «Уладара Пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна. Унучка роханскага кароля Тэнгела, пляменніца кароля Тэадэна, сястра Эамера Эадзіга. Жонка Фараміра.
Імя
[правіць | правіць зыходнік]Хутчэй за ўсё, імя складаецца з двух старажытнаанглійскіх каранёў — éo (конь) і wyn (радасць).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эавін нарадзілася ў 2995 г. Трэцяй Эпохі. Яе бацька Эомунд, маршал Рохана, загінуў у 3002 годзе Т. Э., а маці — Тэадвін, сястра караля Рохана Тэадэна — неўзабаве захварэла і памёрла. Жыла са сваім дзядзькам Тэадэнам у сталіцы Рохана — Эдарасе.
У час падзей Вайны за Пярсцёнак Эавін была прызначана сваім дзядзькам на месца захавальніцы Эдараса (на час пахода рахірымаў на Сарумана). Пасля, выдаўшы сябе за воіна Дзернхельма, таемна далучылася да роханскага войска, якое ішло на дапамогу Гондару і ўдзельнічала ў Пеленорскай бітве.
Менавіта Эавін ажыццявіла старажытнае прароцтва і забіла сваёй рукой важака назгулаў, пры гэтым ёй аказаў дапамогу збраяносец Тэадэна — хобіт Мэры, але сама была цяжка паранена. У шпіталі Мінас-Цірыта пазнаёмілася з намеснікам Гондара Фарамірам і неўзабаве стала яго жонкай і княгіняй Іціліэна.