Эмілі Уотсан
Эмілі Уотсан | |
---|---|
англ.: Emily Watson | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Emily Margaret Watson[3] |
Род дзейнасці | тэлеактрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1967[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмілі Маргарэт Уотсан (англ.: Emily Margaret Watson; нар. 14 студзеня 1967, Лондан) — англійская актрыса тэатра і кіно. Афіцэр ордэна Брытанскай імперыі (OBE).
У 1996 годзе Эмілі дэбютавала ў кіно, дзе яна сыграла ролю Бэс у культавай карціне Ларса фон Трыера «Рассякаючы хвалі». За гэтую ролю яна атрымала прыз «Фелікс» як лепшая актрыса 1996 года, узнагароды New York Film Critics Circle Award і London Film Critics Circle Award, а таксама была намінаваная на «Оскар» і «Залаты глобус». Затым яна знялася ў фільмах «Баксёр» (1996), «Хілары і Джэкі» (1998), «Калыска будзе гушкацца» (1999), «Прах Анджэлы» (1999). За ролю віяланчэлісткі Жаклін Дзю Прэ ў драме рэжысёра Ананда Такера «Хілары і Джэкі» яна ў чарговы раз была намінаваная на «Оскар» і «Залаты глобус».
У 2002 годзе сыграла ролю Рэбы Мак-Клейн у трылеры «Чырвоны цмок» (прыквеле знакамітага фільма «Маўчанне ягнят»). За гэтую ролю была намінаваная на прэмію «Сатурн». У тым жа годзе Эмілі знялася ў навукова-фантастычным баявіку Курта Уімера «Эквілібрыум» з Крысціянам Бейлам.
У 2005 годзе актрыса прыняла ўдзел у агучванні анімацыйнага фільма Ціма Бёртана «Труп нявесты», намінаванага на «Оскар». У тым жа годзе на экраны выйшаў трылер «У кожнага свая хлусня» з Томам Уілкінсанам і Рупертам Эверэтам, а за ролю ў карціне «Жыццё і смерць Піцера Селерса» Уотсан атрымала намінацыю на прэмію «Залаты глобус».
Зноскі
- ↑ Emily Watson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Emily Watson // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.freebmd.org.uk/cgi/information.pl?scan=1&r=236144188:1030&d=bmd_1630353886