Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Эпіграфіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эпіграфіка (ад грэч. επιγραφή — «надпіс») — дапаможная гістарычная дысцыпліна (прыкладная гістарычная і філалагічная дысцыпліна), якая вывучае змест і формы надпісаў на цвёрдых матэрыялах (камень, кераміка, метал і інш.) і класіфікуе іх у адпаведнасці з іх часовым і культурным кантэкстам. Вывучэннем старажытнага пісьма, зробленага пераважна чарнілам, займаецца асобная дысцыпліна палеаграфія.

Часам ўзнікнення эпіграфікі лічыцца перыяд Адраджэння; методыка эпіграфікі як навукі распрацавана ў XVIII—XIX стст. Расшыфроўка іерогліфаў Старажытнага Егіпта, вавілонскага клінапісу, мікенскай пісьменнасці значна пашырыла ў XIX—XX стст. сферу прымянення эпіграфікі.

Найбольш значныя ўсходнеславянскія помнікі эпіграфікі: надпісы XI—XIV стст. на сценах Сафійскага сабора ў Ноўгарадзе і XI—XVII стст. на сценах кіеўскіх культавых збудаванняў.

Эпіграфічныя тэксты — адна з асноўных крыніц палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай гісторыі. Як правіла, час стварэння надпісаў адпавядае змешчаным ў іх звесткам.

Асноўныя перыядычныя выданні

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Нумизматика и эпиграфика» (з 1960);
  • «Эпиграфика Востока» (з 1947);
  • «Supplementum epigraphicum graecum» (Leiden, з 1923);
  • «Année epigraphique» (P., з 1888);
  • «Epigraphia Indica» (Calc.-Delhi, з 1888);