Эсэ
Эсэ (ад французскага essai — «вопыт», «спроба») — літаратурны жанр, кароткі ці сярэдняга аб’ёму сінтэтычны празаічны твор, свабодная развага аўтара на навуковую, палітычную, філасофскую, літаратурную ці іншыя тэмы. Стыль эсэ звычайна ясны і нязмушаны, з шматлікімі спасылкамі.
Як літаратурны жанр эсэ ўзыходзіць да «Вопытаў» французскага філосафа Мішэля Мантэня, апублікаваных у 1580 годзе. У англійскую літаратуру гэты тэрмін прынёс Фрэнсіс Бэкан. Найбольш распаўсюджаным гэты жанр быў у 18 стагоддзі. Актыўна яго выкарыстоўвалі Дзідро, Вальтэр, Лесінг, Гердэр і інш. Эсэ было асноўнай формай палемікі рамантыкаў. У 20 стагоддзі эсэ заставалася папулярным жанрам, яго выкарыстоўваюць сучасныя пісьменнікі (напр. Умберта Эка, Джордж Оруэл і іншыя).
У беларускай літаратуры эсэ можна сустрэць у Брыля, Быкава, Арлова, Законнікава, Бабкова і інш.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лекцыя Валянціна Акудовіча для Беларускага калегіума(недаступная спасылка)