Audi A2
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.), алюмініевы |
1,4 літра 55 кВт (75 к.с.)
1,6 літра 81 кВт (110 к.с.)
дызельныя:
1,2 літра 45 кВт (61 к.с.)
1,4 літра 55 кВт (75 к.с.)
1,4 літра 66 кВт (90 к.с.)
5-хуткасная рабатызіраваная
Аб'ём бака: | 20-43 л |
Дызайнер: | Люк Данкервольке (англ.: Luc Donckerwolke), Петэр Шраер (ням.: Peter Schreyer) |
Audi A2 — кампактны аўтамабіль кампаніі Audi. Вырабляўся з 1999 па 2005 год. Выпушчана 176 377 аўтамабіляў[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прадвеснік Audi А2 — канцэпт-кар Al2 — быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне восенню 1997 года. Кузаў машыны быў выраблены з алюмінію па той самай тэхналогіі, якая раней ужо ўжывалася для Audi A8. Аўтамабіль быў аснашчаны трохцыліндравым 1,2-літровым рухавіком магутнасцю 55 кВт (75 к.с)[2]. Яшчэ адзін прататып, Al 2 Open End, быў прадстаўлены на Такійскім аўтасалоне. Гэта быў двухмесны паўкабрыялет-пікап з двума дзвярыма.
Прэзентацыя серыйнай мадэлі прайшла на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 1999 года, вытворчасць пачалася ў лістападзе[3]. За дызайн і канструкцыю кузава аўтамабіль быў адзначаны прэміямі Designpreis der Bundesrepublik Deutschland[4] і iF Design[5].
У верасні 2003 года на Франкфурцкім аўтасалоне была прадстаўлена абноўленая мадэль. У маторны шэраг дадалася новая версія 1,4-літровага дызельнага рухавіка, якая атрымала турбакампрэсар, што павялічыла магутнасць да 90 к.с. З вонкавых адрозненняў — толькі змененае вечка сэрвіснага люка спераду, якое стала больш падобным на звычайную рашотку радыятара[6].
Пры тым, што аўтамабіль атрымаў станоўчыя водгукі за інавацыйны дызайн і паліўную эфектыўнасць, ён сутыкнуўся з праблемамі з пункту гледжання цэнаўтварэння. Кампактны хэтчбэк пазіцыянаваўся як аўтамабіль прэміўм-сегмента і адносна высокі кошт абмяжоўваў ягоную прывабнасць для масавай аўдыторыі. Выпуск быў спынены ў 2005 годзе з-за нізкага попыту[7].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Кузаў Audi А2 пабудаваны з дапамогай фірмовай тэхналогіі Audi Space Frame, якая ўжо выкарыстоўвалася маркай на мадэлі А8. Алюмініевы корпус заснаваны на прасторавай раме, у выніку чаго аўтамабіль важыць усяго 895 кг.
Рухавікі
[правіць | правіць зыходнік]1.4
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Audi A2 1.4[8] |
---|---|
Рухавік | Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг |
Аб’ём, см³ | 1390 |
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 76,5 х 75,6 |
Ступень сціску | 10,5 |
Магутнасць пры аб/хв |
55 кВт (75 к.с.) пры 5000 аб / хв |
Макс. круцільны момант пры аб/хв |
126 Н·м пры 3600 аб / хв |
Экалагічны клас | Еўра 4 |
Падрыхтаваная маса, кг | 895 |
Дазволеная маса, кг | 1410 |
Макс. хуткасць, км/г | 173 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 12,0 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
8,2 / 4,7 / 6,0 |
1.6 FSI
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Audi A2 1.6 FSI[9] |
---|---|
Рухавік | Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг, непасрэдны ўпырск FSI |
Аб’ём, см³ | 1598 |
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 76,5 х 86,9 |
Ступень сціску | 12,0 |
Магутнасць пры аб/хв |
81 кВт (110 к.с.) пры 5800 аб / хв |
Макс. круцільны момант пры аб/хв |
155 Н·м пры 4500 аб / хв |
Экалагічны клас | Еўра 4 |
Падрыхтаваная маса, кг | 995 |
Дазволеная маса, кг | 1510 |
Макс. хуткасць, км/г | 202 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 9,8 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
8,1 / 4,7 / 5,9 |
1.2 TDI
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе была прадстаўлена мадыфікацыя A2 1.2 TDI 3L. Аўтамабіль меў усталяваны трохцыліндравы дызельны рухавік, аналагічны Volkswagen Lupo 1.2 TDI 3L, які агрэгатаваўся з аўтаматызаванай механічнай пяціступеністай скрынкай перадач (Tip-Tronic).
Дзеля зніжэння выдатка паліва была палепшана аэрадынаміка аўтамабіля (дасягнуты каэфіцыент аэрадынамічнага супраціву — Cx=0.25), усталяваны паліўны бак паменшанага аб’ёма (21 л), суцэльныя няскладныя заднія сядзенні і іншыя нязначныя змены.
Выпушчана 6450 машын гэтай мадыфікацыі.
Мадэль | Audi A2 1.2 TDI[10] |
---|---|
Рухавік | Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг |
Аб’ём, см³ | 1191 |
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 76,5 х 86,4 |
Ступень сціску | 19,5 |
Магутнасць пры аб/хв |
45 кВт (61 к.с.) пры 4000 аб / хв |
Макс. круцільны момант пры аб/хв |
140 Н·м пры 1800—2400 аб / хв |
Экалагічны клас | Еўра 3 |
Падрыхтаваная маса, кг | 855 |
Дазволеная маса, кг | 1200-1245 |
Макс. хуткасць, км/г | 168 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 14,9 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
3,6 / 2,7 / 2,99 |
1.4 TDI
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Audi A2 1.4 TDI[8] | Audi A2 1.4 TDI[11] |
---|---|---|
Рухавік | Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг | |
Аб’ём, см³ | 1422 | |
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 79,5 х 95,5 | |
Ступень сціску | 19,5 | 18,5 |
Магутнасць пры аб/хв |
55 кВт (75 к.с.) пры 4000 аб / хв |
66 кВт (90 к.с.) пры 4000 аб / хв |
Макс. круцільны момант пры аб/хв |
195 Н·м пры 2200 аб / хв |
230 Н·м пры 1900—2200 аб / хв |
Экалагічны клас | Еўра 3 | Еўра 4 |
Падрыхтаваная маса, кг | 990 | 1030 |
Дазволеная маса, кг | 1505 | 1545 |
Макс. хуткасць, км/г | 173 | 188 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 12,3 | 10,9 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
5,6 / 3,5 / 4,3 | 5,8 / 3,5 / 4,3 |
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Стандартнае абсталяванне ўключае пярэднія і бакавыя падушкі бяспекі, праднацягвальнікі пярэдніх рамянёў бяспекі, абмежавальнікі нагрузак і сістэму ISOFIX мацавання крэслаў для дзяцей.
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2002[12] | ||
---|---|---|
Бяспека пасажыраў | 26 | |
Бяспека пешаходаў | 5 | |
Пратэставаны аўтамабіль: Audi A2 1.4 |
A2 у цэлым паказаў даволі высокія характарыстыкі бяспекі вадзіцеля і пасажыраў. Кузаў добра вытрымаў франтальны ўдар, абарона пры бакавым ўдары таксама на высокім узроўні.
Пры гэтым, A2 паказаў дрэнныя вынікі ў выпрабаваннях на сутыкненне з пешаходам — абарона пешахода ад траўмавання пры наездзе выявілася незадавальняючай.
Продаж
[правіць | правіць зыходнік]Audi A2 Concept (2011)
[правіць | правіць зыходнік]Прататып новай мадэлі A2 быў паказаны ў 2011 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне[13]. Прататып быў пабудаваны на скарочанай платформе Audi A1. За кошт шырокага выкарыстання алюмінія і вуглевалакна вага канцэпта склала ўсяго 1150 кг.
Канцэпт быў абсталяваны электраматорам (85 кВт / 116 к.с.), які сілкаваўся ад камплекта літый-іённых акумулятараў. Заяўлены запас ходу машыны — 200 км.
Планавалася, што мадэль стане на канвеер ў 2015 годзе, але пазней у кампаніі адмовіліся ад ідэі запуску машыны ў серыйную вытворчасць[14].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 60 deutsche Autos: Der Audi A2 (ням.). Spiegel (20 жніўня 2009). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Audi : Audi Aluminum AL 2 . autointell.com. Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Tomáš Zajíček. Audi A2 3L (чэшск.). auto.cz (5 лістапада 1999). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Design-Preis für Audi: Vorsprung durch Schönheit (ням.). Auto Bild (4 верасня 2002). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ iF Design - Audi A2 (англ.). iF Design. Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Facelift(je) voor Audi A2 (гал.). autoweek.nl (17 верасня 2003). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ а б Audi A2 European sales figures (англ.). goodcarbadcar.net. Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ а б http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14und14tdi_55kw.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.4 und 1.4 TDI, 55 kW — Stand: 09/1999 (ням.)
- ↑ http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_16fsi_81kw_0302.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.6 FSI, 81 kW — Stand: 03/2002 (ням.)
- ↑ http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_12tdi_45kw_0201.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.2 TDI, 45 kW — Stand: 02/2001 (ням.)
- ↑ http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14tdi_66kw_1103.pdf Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.4 TDI, 66 kW — Stand: 11/2003 (ням.)
- ↑ http://www.euroncap.com/en/results/audi/a2/15563
- ↑ Электрический Audi A2 разовьет «сотню» меньше чем за 10 секунд // За рулём (руск.)
- ↑ Audi A2 axed (англ.). autocar.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2013. Праверана 14 лютага 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Audi A2 на Вікісховішчы |
- http://www.audia2museum.de (ням.)
- Audi A2, ein Auto für betuchte Minimalisten // www.auto-motor-und-sport.de (ням.)