BMW
BMW | |
---|---|
Тып | Aktiengesellschaft[d] |
Лістынг на біржы | Франкфурцкая фондавая біржа[1] і Франкфурцкая фондавая біржа[2] |
Заснаванне | 7 сакавіка 1916 |
Заснавальнікі | Camillo Castiglioni[d], Karl Rapp[d], Franz Josef Popp[d] і Gustav Otto[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць, manufacture of motor vehicles[d][4], aeronautical engineering[d][5] і activities of holding companies[d] |
Прадукцыя | аўтамабіль, матацыкл і электрамабіль |
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | The Ultimate Driving Machine |
Даччыныя кампаніі | Rolls-Royce Motor Cars[d], BMW Group Plant Dingolfing[d], Rolls-Royce Deutschland[d], BMW Group Classic[d], BMW M[d], Land Rover, BMW South Africa[d][8], BMW-Flugmotorenbau[d][9], Mini[d], BMW i[d] і Alpina[d] |
Сайт | bmw.com (ням.) |
Bayerische Motoren Werke AG (BMW) (Баварскія маторныя заводы, БМВ) — нямецкі вытворца аўтамабіляў, матацыклаў і веласіпедаў. BMW — кампанія, якая валодае кантрольным пакетам акцый выробнікаў марак аўтамабіляў Mini і Rolls-Royce і раней — Rover.
Фірма была заснавана Карлам Фрыдрыхам Рапам ў кастрычніку 1913 года, першапачаткова як вытворца авіяцыйных рухавікоў, Bayerische Flugzeug-Werke. Акруга Мюнхена — Milbertshofen была абрана таму, што размяшчалася блізка ад Flugmaschinenfabrik Густава Ота — нямецкага вытворцы самалётаў. З 1929 года, бел-блакітная круглая эмблема BMW, выкарыстоўвальная і да гэтага часу для зручнасці пачынае трактавацца, як самалётны шруба на фоне блакітнага неба. У цяперашні час кампанія сцвярджае, што белы і блакітны колер на лагатыпе ўзятыя з сцягу Баварыі.
У канцы 1950-х гадоў кампанія BMW знаходзілася ў цяжкім становішчы з-за дрэннага продажу як аўтамабіляў, так і матацыклаў. Кіраўнікамі разглядалася магчымасць продажу кантрольнага пакета акцый канцэрну Daimler, аднак угода не адбылася, бо акцыянеры BMW не пагадзіліся з прапанаваным Daimler планам рэструктурызацыі. BMW засталася незалежнай, асноўны акцыянер Герберт Квандт распрацаваў уласны план уратавання кампаніі. Выхад з крызісу адбыўся дзякуючы выпуску мадэляў BMW 700 і, асабліва, BMW 1500 з новага сямейства Neue Klasse[10].
У цяперашні час BMW вырабляе сваю прадукцыю на пяці заводах ў Германіі і дваццаці двух даччыных прадпрыемствах, размешчаных па ўсім свеце. Гэта адна з нешматлікіх аўтамабільных фірмаў, не выкарыстоўвае на заводах робатаў. Уся зборка на канвееры ідзе толькі ўручную. На выхадзе — толькі камп’ютарная дыягностыка асноўных параметраў аўтамабіля.
Беларускай мовай назва BMW вымаўляецца як «бэ-эм-вэ́»; зрэдку сустракаецца напісанне «БМВ». У Паўночнай Амерыцы і некаторых іншых рэгіёнах машыны і матацыклы BMW часам клічуць «бімер». Дэвіз кампаніі на англійскай мове — «The Ultimate Driving Machine» і «Sheer Driving Pleasure».
Мадэлі
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Станам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 89 870 аўтамабіляў маркі BMW[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ BMW AG St — Франкфурцкая фондавая біржа.
- ↑ BMW AG Vz — Франкфурцкая фондавая біржа.
- ↑ https://www.bmwgroup.com/en/general/imprint.html Праверана 27 жніўня 2021.
- ↑ Bayerische Motoren Werke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 20 ліпеня 2021.
- ↑ Nuremberg Trials Project — 2016.
- ↑ а б в г annual report — 2023.
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20200319063559/https://annualreport.bmwgroup.com/2019/build/dl/en/BMW-GB19_EN_Annual_Report.pdf
- ↑ BMW South Africa // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ BMW-Flugmotorenbau GmbH // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ Adrian Padeanu. Mercedes Fully Owned Audi In 1959 When It Nearly Bought BMW (англ.). motor1.com (11 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Статистический обзор ко Дню автомобилиста и дорожника (руск.)(недаступная спасылка). belstat.gov.by (29 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 31 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)