Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Хеліцэравыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Chelicerata)
Хеліцэравыя

Самка павука Platycryptus undatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chelicerata Heymons, 1901

Класы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82697
NCBI  6843
EOL  2579982
FW  91508

Хеліцэ́равыя (Chelicerata) — падтып беспазваночных тыпу членістаногіх.

Паходжаннем звязаны з трылабітамі. Падзяляюцца на класы: мерастомавыя (жывуць у морах, пераважна выкапнёвыя), павукападобныя (пераважна наземныя сучасныя формы), марскія павукі. Апісана больш за 100 тыс. сучасных і некалькі тысяч выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды.

Даўжыня ад 0,05 мм (некаторыя кляшчы) да 1,8 м (выкапнёвыя эўрыптэрыды). Цела падзяляецца на галавагрудзі (прасома) і брушка (алістасома). Галавагрудзі маюць 6 пар канечнасцей, з якіх пярэднія (хеліцэры) размешчаны наперадзе рота, а ззаду яго — педыпальцы (нагашчупальцы) — пераважна органы пачуццяў, іншы раз удзельнічаюць у перамяшчэнні і захопе корму.

Хеліцэры — першая пара галаўных канечнасцей. Выкарыстоўваюцца як сківіцы для захопу і раздзірання здабычы. Складаюцца з 2—3 членікаў. Маюць выгляд клюшняў (скарпіёны), кіпцюрападобных членікаў (павукі), стылетаў або кручкоў (кляшчы), адпавядаюць антэнам ракападобных. Брушныя 4 пары ног рэдукаваныя або ператварыліся ў жабры, лёгкія і іншыя органы.

Дыхаюць жабрамі, лёгкімі або трахеямі.