FastAPI
FastAPI | |
---|---|
Тып | Вэб-фрэймворк |
Аўтар | Себасцьян Рамірэс[d] |
Напісана на | Python |
Апошняя версія |
|
Стан | актыўны |
Ліцэнзія | ліцэнзія MIT[d][2] |
Сайт | fastapi.tiangolo.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
FastAPI — вэб-фрэймворк на Python для стварэння API. Адзін з самых хуткіх[3] і папулярных (пасля Django і Flask)[4] вэб-фрэймворкаў на Python (на момант 2022 года).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]FastAPI актыўна выкарыстоўвае дэкаратары, анатацыі тыпаў і інтраспекцыю кода, што дазваляе паменшыць колькасць шаблоннага кода ў вэб-праграме. FastAPI аўтаматычна генеруе і адлюстроўвае дакументацыю паводле спецыфікацыі OpenAPI[5].
У аснове FastAPI ляжаць дзве бібліятэкі — Starlette (ASGI-фрэймворк) і Pydantic (для апісання схем даных); FastAPI склейвае іх і рэалізуе некаторыя дадатковыя магчымасці — рэгістрацыю прадстаўленняў праз укараненне залежнасцяў, працу з аўтэнтыфікацыяй і аўтарызацыяй, аўтаматычную генерацыю дакументацыі і іншае[6] . Магчыма выкарыстанне як асінхронных, так і сінхронных прадстаўленняў.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Самы любімы вэб-фрэймворк на Python па апытанках сярод распрацоўшчыкаў на Stack Overflow (2021[7], 2022[8]).
Прыклад кода
[правіць | правіць зыходнік]from fastapi import FastAPI
app = FastAPI()
@app.get("/")
async def root():
return {"message": "Hello World"}
Зноскі
- ↑ Release 0.115.2 — 2024. Праверана 21 кастрычніка 2024.
- ↑ https://api.github.com/repos/tiangolo/fastapi Праверана 31 жніўня 2021.
- ↑ TechEmpower Framework Benchmarks (англ.). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2016. Праверана 27 чэрвеня 2022.
- ↑ Most popular technologies (англ.). Stack Overflow Developer Survey 2022. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
- ↑ Памылка: не зададзены параметр загаловак= у шаблоне {{публікацыя}}.
- ↑ Alternatives, Inspiration and Comparisons (англ.). FastAPI documentation. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
- ↑ Most loved, dreaded, and wanted (англ.). Stack Overflow Developer Survey 2021. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
- ↑ Most loved, dreaded, and wanted (англ.). Stack Overflow Developer Survey 2022. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.