Вадаме́ры[1] (Gerridae) — сямейства паўцвердакрылых насякомых з падатраду Heteroptera. Налічваюць каля 700 відаў. Найбольш распаўсюджаныя віды роду Gerris.
Невялікія (ад 2 да 34 мм) насякомыя з тонкім выцягнутым целам і доўгімі нагамі. Хутка коўзаюць або свабодна ходзяць па паверхні вады. Часта бяскрылыя. Ніжняя паверхня цела пакрыта аксаміцістым пушком. Распаўсюджаныя шырока; віды роду Halobates і блізкія да яго сустракаюцца ў трапічных частках акіянаў.