Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Go (мова праграмавання)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Go
Выява лагатыпа
Клас мовы працэдурная, структурная
Тып выканання кампілюемая
З’явілася ў 10 лістапада 2009[1][2]
Аўтар(ы) Rob Pike[d], Кен Томпсан і Роберт Грыземер
Пашырэнне файлаў go
Тыпізацыя даных inference typing[d], статычная тыпізацыя[d], structural typing[d], моцная тыпізацыя[d] і duck typing[d]
Асноўныя рэалізацыі Кампілятар ад Google, франтэнд для gcc, GopherJS
Зведала ўплыў C[3], Oberon-2[d], Limbo[d][4], Active Oberon[d], communicating sequential processes[d][4], Pascal[3], Oberon[d][3], Smalltalk[5], Newsqueak[d][6], Модула-2[6], Alef[d], АПЛ[7], BCPL[d], Modula[d] і occam[d]
Паўплывала на Zig
Ліцэнзія ліцэнзія BSD[d]
Сайт go.dev (англ.)

Go (вымаўляецца «гóў») — гэта статычна-тыпаваная мова праграмавання, распрацаваная ў Google Робертам Грыземерам, Робам Пайкам і Кенам Томпсанам. Go сінтаксічна падобны на C, але з убудаванай бяспекай памяці, зборам смецця, структурнай тыпізацыяй і паралельнасцю ў стылі CSP. Мову часта называюць Golang з-за даменнага імені golang.org, але ўласнае імя мовы — Go.

Ёсць дзве асноўныя рэалізацыі:

  1. Самадастатковы кампілятар ад Google, арыентаваны на некалькі аперацыйных сістэм і WebAssembly.
  2. gccgo, франтэнд для gcc.

Старонні транспілятар GopherJS кампілюе Go у JavaScript для франтэнд-распрацоўкі.

Прыклад напісання праграмы Hello world:

package main

import "fmt"

func main() {
    fmt.Println("Hello, world!")
}