JSON
Пашырэнне |
.json [1] |
---|---|
MIME | application/json[2] |
Тып фармату | Абмен данымі |
Пашыраны з | JavaScript |
Стандарт(ы) | STD 90 (RFC 8259), ECMA-404, ISO/IEC 21778:2017 |
Адкрыты фармат? | Так |
Сайт | json.org/ |
JSON (джэ́йсан, ад англ.: JavaScript Object Notation — аб’ектная натацыя Javascript) — гэта фармат файла і фармат абмену данымі, які выкарыстоўвае зразумелы для чалавека тэкст для захоўвання і перадачы аб’ектаў даных, якія складаюцца з пар атрыбут-значэнне, масіваў або іншых серыялізаваных значэнняў. Гэта распаўсюджаны фармат для выкарыстання ў электронным абмене данымі, у тым ліку для сувязі вэб-праграм з серверамі.
Фармат даных файла JSON не залежыць ад мовы праграмавання. Першапачаткова ён выкарыстоўваўся ў JavaScript, але зараз многія мовы праграмавання маюць магчымасці для яго генерацыі. Імёны файлаў JSON выкарыстоўваюць пашырэнне .json
.
Стандарты
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню фармат JSON быў апісаны ў спецыфікацыі RFC 4627 у 2006 годзе. Стандарт фармату JSON ECMA-404 быў упершыню створаны ў 2013 годзе.[3] Спецыфікацыя RFC 8259, апублікаваная ў 2017 годзе, адпавядае ECMA-404. У тым жа годзе JSON таксама быў стандартызаваны як ISO/IEC 21778:2017.[4] Стандарты ECMA і ISO/IEC апісваюць толькі дазволены сінтаксіс, у той час як RFC ахоплівае некаторыя пытанні бяспекі і камунікацыі.[5]
Сінтаксіс
[правіць | правіць зыходнік]Наступны прыклад паказвае апісанне чалавека на англійскай мове ў фармаце JSON.
{
"firstName": "John",
"lastName": "Smith",
"isAlive": true,
"age": 27,
"address": {
"streetAddress": "21 2nd Street",
"city": "New York",
"state": "NY",
"postalCode": "10021-3100"
},
"phoneNumbers": [
{
"type": "home",
"number": "212 555-1234"
},
{
"type": "office",
"number": "646 555-4567"
}
],
"children": [
"Catherine",
"Thomas",
"Trevor"
],
"spouse": null
}
Альтэрнатывы
[правіць | правіць зыходнік]JSON прасоўваецца як менш затратная альтэрнатыва XML.[6] Таксама замест JSON могуць выкарыстоўвацца CSV і YAML файлы.
Зноскі
- ↑ https://www.file-extension.info/format/json
- ↑ D. Crockford The application/json Media Type for JavaScript Object Notation (JSON) — IETF, 2006. — 10 p. — doi:10.17487/RFC4627
- ↑ The JSON Data Interchange Format . ECMA International (1 кастрычніка 2013). Праверана 24 October 2019.
- ↑ ISO/IEC 21778:2017 . ISO. Праверана 29 July 2019.
- ↑ Bray. JSON Redux AKA RFC7159 . Ongoing. Праверана 16 March 2014.
- ↑ JSON: The Fat-Free Alternative to XML . json.org. Праверана 14 March 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- json.org (англ.) — афіцыйны сайт