Kultura
Выгляд
Kultura | |
---|---|
Арыгінальная назва |
польск.: Kultura |
Тып | перыядычнае выданне[d], штомесячнік, культурніцкі часопіс[d] і напісаны твор[d] |
Выдавец | Instytut Literacki[d] |
Краіна | Італія, Францыя |
Рэдактар | Ежы Гедройц |
Заснавана | 1947 |
Спыненне публікацый | 2000 |
Тэматыка | культура, палітыка |
Мова | польская |
Перыядычнасць | штомесяц |
ISSN | 0023-5148 |
Вэб-сайт | kulturaparyska.com |
Kultura — польскі эмігранцкі штомесячны часопіс, што выдаваўся ў 1947—2000 гадах. Стаў культурна-палітычным цэнтрам для польскай эміграцыі пасля Другой сусветнай вайны з вялікім уплывам на Народную Польшчу.
Часопіс выдаваўся спачатку ў Рыме, а пасля ў Парыжы. Заснавальнікам і галоўным рэдактарам быў Ежы Гедройц. У выданні друкаваліся палемічныя артыкулы Нобелеўскіх лаўратаў Чэслава Мілаша і Віславы Шымборскай, а таксама іншых польскіх інтэлектуалаў, такіх як Вітальд Гамбровіч, Марак Хласка, Юзаф Чапскі, Анджэй Бабкоўскі, Анджэй Хцюк і інш.