Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

QR-код

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
QR-код
Дата заснавання / стварэння кастрычнік 1997
Выява
Першаадкрывальнік Denso Wave[d] і Masahiro Hara[d]
Афіцыйны сайт qrcode.com (яп.)
Схематычная ілюстрацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
QR-код

QR-код (Quick Response) — матрычны код (двухмерны штрыхкод), распрацаваны і прадстаўлены японскай кампаніяй «Denso-Wave» ў 1994 годзе.

Абрэвіятура QR вытворная ад англ. quick response, што перакладаецца як «хуткі водгук». Асноўная вартасць QR-кода — гэта лёгкае распазнанне сканавальным абсталяваннем (у тым ліку і фотакамерай мабільнага тэлефона), што дае магчымасць выкарыстання ў гандлі, вытворчасці, лагістыцы. Сёння QR-коды больш за ўсё распаўсюджаныя ў Японіі, краіне, дзе штрых-коды карысталіся такой вялікай папулярнасцю, што аб’ём інфармацыі, зашыфраванай у кодзе, неўзабаве перастаў задавальняць індустрыю. Японцы пачалі эксперыментаваць з новымі спосабамі кадавання невялікіх аб’ёмаў інфармацыі ў графічным малюнку. Ужо ў пачатку 2000 года QR-коды атрымалі шырокае распаўсюджванне ў Японіі, іх можна было сустрэць на плакатах, упакоўках і таварах.

Максімальную колькасць сімвалаў, якія змяшчаюцца ў адзін QR-код:

  • Лічбы — 7089
  • Лічбы і літары (уключаючы кірыліцу) — 4296
  • Двайковы код — 2953 байт
  • Іерогліфы — 1817

У цяперашні час QR-код шырока распаўсюджаны ў краінах Азіі (асабліва ў Японіі), паступова развіваецца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Найбольшае прызнанне ён атрымаў сярод карыстальнікаў мабільнай сувязі — усталяваўшы праграму-распазнавальнік, абанент можа імгненна ўносіць у свой тэлефон тэкставую інфармацыю, дадаваць кантакты ў адрасную кнігу, пераходзіць па web-спасылках, адпраўляць SMS-паведамленні і г. д.

У Японіі падобныя коды наносяцца практычна на ўсе тавары, якія прадаюцца ў крамах, іх размяшчаюць у рэкламных буклетах і даведніках. З дапамогай QR-кода арганізоўваюць розныя конкурсы і ролевыя гульні, QR-коды выкарыстоўваюцца на могілках і ўтрымліваюць інфармацыю аб памерлым.

Вядучыя японскія аператары мабільнай сувязі сумесна выпускаюць пад сваім брэндам мабільныя тэлефоны з убудаванай падтрымкай распазнання QR-кода.

Таксама QR-коды актыўна выкарыстоўваюцца ў турызме.