Toyota RAV4
Toyota RAV4 — кампактны красовер японскага аўтавытворцы Toyota.
Адна з самых папулярных мадэляў свету. У 2021 і 2022 годзе была на першым месцы па колькасці прададзеных машын[1]. Па выніках 2022 года пакупнікам было пастаўлена каля 1 016 000 адзінак, 43% з якіх былі прададзены ў ЗША і Канадзе, 33% — у Кітаі, 9% — у Еўропе[2].
Першае пакаленне (XA10; 1994—2000)
[правіць | правіць зыходнік]Toyota RAV4 першага пакалення дэбютавала на аўтасалоне ў Жэневе ў 1994 годзе. Аўтамабіль меў пастаянны поўны прывад, незалежную падвеску ўсіх колаў, двухлітровы бензінавы рухавік (магутнасцю ад 120 да 180 к.с.), каробкі перадач — «механіка» або апцыянальны «аўтамат».
Спачатку прапаноўвалася толькі трохдзверная кароткабазная версія, але ў 1995 годзе на рынак выйшла пяцідзверная версія даўжынёй 4150 мм.
У 1998 годзе, адначасова з абнаўленнем красовера, з'явілася «кароткая» мадыфікацыя са здымным мяккім верхам над задняй часткай кузава.
-
Toyota RAV4, 3-дзв. (1994—1998)
-
Toyota RAV4, 5-дзв. (1994—1998)
-
Toyota RAV4, 3-дзв. кабрыялет (1998—2000)
Другое пакаленне (XA20; 2000—2005)
[правіць | правіць зыходнік]Другое пакаленне RAV4 стала даўжэй і шырэй. Даўжыня пяцідзвернай версіі павялічылася да 4245 мм. Адкрытая версія знікла з мадэльнага шэрагу. Платформа і паўнапрывадная трансмісія засталіся ранейшымі, хоць на некаторых рынках быў даступны і пярэдні прывад з 1,8-літровым рухавіком.
Бензінавыя рухавікі (аб'ёмам 1,8-2,0 л магутнасцю 122-150 к.с.) атрымалі рэгуляванне фаз VVT. У 2001 годзе на еўрапейскі рынак прапанавалі версію з двухлітровым 115-моцным турбадызелем. Пасля рэстайлінгу 2003 года ў гаме з'явіўся бензінавы матор 2,4 л магутнасцю 161 к.с.
Каробкі перадач — 5-ступеньчатая механічная і 4-ступеньчатая аўтаматычная.
Трэцяе пакаленне (XA30; 2005—2012)
[правіць | правіць зыходнік]Toyota RAV4 трэцяга пакалення пазбавілася трохдзвернай версіі, стала буйней (4395 мм у даўжыню), а на некаторых рынках таксама прапаноўвалі падоўжаную да 4600 мм мадыфікацыю.
Для еўрапейскага рынку прапаноўваліся 2,0 і 2,4-літровыя бензінавыя маторы і 2,0 і 2,2-літровыя турбадызелі. Для ЗША: 2,5 л і V6 аб'ёмам 3,5 л.
На змену пастаяннаму поўнаму прываду прыйшоў падключаны. Аўтамабіль займеў новую трансмісію з мнагадыскавай муфтай у прывадзе задніх колаў, электраўзмацняльнікам руля і сістэмай стабілізацыі Integrated Active Drive. На асобных рынках RAV4 мог быць пярэднепрывадным з механічнай каробкай перадач, на ўсіх астатніх — паўнапрывадным, з 5- ці 6-ступеневай механічнай каробкай перадач, варыятарам Multidrive S або 4-дыяпазонным "аўтаматам".
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]З-за страты кантакту ў ланцугу дапаможнага датчыка ўдару падчас франтальнага краш-тэсту Euro NCAP падушкі адкрыліся са спазненнем. Па ініцыятыве кампаніі Toyota быў праведзены паўторны ўдар аўтамабіля са змененай праводкай: ланцуг датчыка ўсё роўна быў пашкоджаны, але падушкі спрацавалі своечасова. У дадатак падушка абароны каленяў кіроўцы сябе не апраўдала — манекен прабіў яе да асновы і стукнуўся каленямі аб пярэднюю панэль[3].
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2006[4] | ||
---|---|---|
Бяспека дарослых пасажыраў | 32 | |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 39 | |
Бяспека пешаходаў | 21 | |
Пратэставаны аўтамабіль: Toyota RAV4 D-4D |
Чацвёртае пакаленне (XA40; 2012—2018)
[правіць | правіць зыходнік]Чацвёртае пакаленне Toyota RAV4 было прадстаўлена ў 2012 годзе на аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе. У параўнанні з папярэднікам колавая база вырасла на 10 сантыметраў, даўжыня — амаль на 20, акрамя таго аўтамабіль стаў на 3 сантыметры шырэй і на 2,5 сантыметры ніжэй[5]. У параўнанні з папярэднікам адмовіліся ад двух варыянтаў даўжыні кузава і колавай базы — на мадэлі на ўсіх рынках была аднолькавая колавая база 2,66 м. Таксама адмовіліся ад знешняй устаноўкі запаснога кола, яно размяшчаецца пад падлогай багажніка. Аб’ём багажніка склаў 550 літраў, а пры складзенай задняй канапе і загрузцы да даху даступна 1750 літраў. Заднія дзверы цяпер сталі падымацца дагары, а не адкрывацца ўбок.
У красавіку 2015 года прадставілі абноўлены красовер RAV4. Публічная прэм’ера рэстайлінгавай мадэлі адбылася на Нью-Ёркскім аўтасалоне[6]. Аўтамабіль атрымаў новую оптыку, бамперы, рашотку радыятара, абноўленую крышку багажніка, у салоне з’явілася іншая прыборная панэль. Таксама аўтамабіль атрымаў новы комплекс сістэм актыўнай бяспекі і версію з гібрыднай устаноўкай[7]. На беларускім рынку прэзентацыя абноўленага RAV4 адбылася ў снежні 2015 года[8].
На беларускім рынку для RAV4 прапаноўваліся тры рухавікі. Бензінавыя 3ZR-FE/FAE аб’ёмам 2,0 л (140 к.с.) і 2AR-FE аб’ёмам 2,5 л (180 к.с.), турбадызель 2AD-FTV 2,2 л магутнасцю 150 к.с. Існавала таксама гібрыдная мадыфікацыя з 2,5-літровым маторам 2AR-FXE, а на еўрапейскім рынку яшчэ прапаноўваліся 2,0-літровыя маторы (124 к.с.).
Базавыя маторы прапаноўваліся як з пярэднім, так і з сістэмай поўнага прывада Dynamic Torque Control AWD, а больш магутныя — толькі з поўным правадам.
Каробкі перадач — альбо 6-ступеньчатая механічная для базавых, альбо 6-дыяпазонная аўтаматычная каробка Aisin для больш магутных машын з 2,5-літровым бензінавым рухавіком (мадыфікацыя U760F), а таксама з 2,2-літровым турбадызелем (мадыфікацыя U660F). 2,0-літровыя бензінавыя версіі маглі абсталёўвацца варыятарам Multidrive S.
Падвеска: спераду McPherson, ззаду — з падвойнымі папярочнымі рычагамі.
2.0 | 2.0 | 2.5 | 2.2 | |
---|---|---|---|---|
Прывад | поўны (пярэдні) | поўны | ||
Даўжыня, мм | 4570 | |||
Шырыня, мм | 1845 | |||
Вышыня, мм | 1670 | |||
Колавая база, мм | 2660 | |||
Аб’ём багажніка, л | 506–547 | |||
Дарожны прасвет, мм | 197 | |||
Каэфіцыент аэрадынамічнага супору, Cx | 0,323 | |||
Снаражданая маса, кг | 1535–1565 (1465–1480)[xa40 1] | 1570–1615 (1500–1525) | 1610–1630 | 1640–1660 |
Поўная маса, кг | 2080 (2000) | 2110 (2050) | 2130 | 2190 |
Рухавік | бензінавы, з размеракаваным упырскам паліва; чатырохцыліндравы, радны | дызельны; чатырохцыліндравы, радны | ||
Колькасць клапанаў | 16 | |||
Аб’ём, см³ | 1987 | 1987 | 2494 | 2231 |
Дыяметр цыліндра / Ход поршня, мм | 80,5/97,6 | 80,5/97,6 | 90,0/98,0 | 86,0/96,0 |
Ступень сціску | 10,0:1 | 10,0:1 | 10,4:1 | 15,7:1 |
Магутнасць | 107 кВт / 146 к.с. пры 6200 аб/хв | 107 кВт / 146 к.с. пры 6200 аб/хв | 132 кВт / 180 к.с. пры 6200 аб/хв | 110 кВт / 150 к.с. пры 3600 аб/хв |
Круцільны момант | 187 Нм пры 3600 аб/хв | 187 Нм пры 3600 аб/хв | 233 Нм пры 4100 аб/хв | 340 Нм пры 2000–2800 аб/хв |
Каробка перадач | механічная, 6-ступеньчатая | варыятар | аўтаматычная, 6-ступеньчатая | |
Пярэдняя падвеска | незалежная, спружынная, McPherson | |||
Задняя падвеска | незалежная, на падвойных папярочных рычагах | |||
Пярэднія тармазы | дыскавыя, вентыляваныя | |||
Заднія тармазы | дыскавыя | |||
Макс. хуткасць, км/г | 180 | 185 | ||
Выдатак паліва, л/100 км горад/шаша/сярэдні |
10,0 / 6,4 / 8,0 (7,7) | 9,4 / 6,3 / 7,8 (7,4) | 11,4 / 6,8 / 8,5 | н.д. / н.д. / 6,5 |
Вікіды, CO2, г/км | 185 (179) | 182 (173) | 198 | 172 |
Ёмістасць паліўнага баку, л | 60 |
- ↑ дадзеныя ў дужках — для пярэднепрывадных мадыфікацый
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі тэсту Euro NCAP, 2013[9] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 32,3 | 89% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 40,5 | 82% |
Бяспека пешаходаў | 24 | 66% |
Актыўная бяспека | 6 | 66% |
Пратэставаны аўтамабіль: Toyota RAV4, 2.2 diesel |
На краш-тэсце, праведзеным Euro NCAP, пры франтальным сутыкненні выявілі невялікае запазненне ў раскрыцці падушкі бяспекі кіроўцы. З-за гэтага галава вадзіцеля пры ўдары можа сутыкнуцца з рулявым колам. Хоць манекены не зафіксавалі крытычных пашкоджанняў, эксперты знялі балы за гэты тэст, адзначыўшы патэнцыйную магчымасць траўмы[10].
На краш-тэсце, праведзеным Амерыканскім страхавым інстытутам дарожнай бяспекі (IIHS) у 2013 годзе, аўтамабіль атрымаў найменшы бал за франтальны ўдар з малым 25-працэнтным перакрыццем з боку кіроўцы. Эксперты IIHS адзначылі, што падчас сутыкнення элементы канструкцыі аўтамабіля моцна прагнуліся ў салон. З-за гэтага левая нага манекена кіроўцы была заціснута. Таксама падчас выпрабаванняў выявілася, што галава манекена ледзь кранулася франтальнай падушкі бяспекі, пасля чаго саслізнула з яе налева, бо рулявая калонка ад удару адсунулася ў правы бок больш чым на 17 сантыметраў[11]. У 2016 годзе IIHS правёў выпрабаванне з малым перакрыццем 25%, але ўжо з пасажырскага боку. Па выніках, RAV4 зарабіла кепскую адзнаку. Пярэдняя правая стойка пры ўдары зрушылася на 330 мм далей, чым левая пры аналагічным ўдары з боку кіроўцы. Манекен-пасажыр апынуўся заціснуты паміж сядзеннем і пярэдняй панэллю. З-за празмернай дэфармацыі правых дзвярэй, іх замок адкрыўся[12].
Пятае пакаленне (XA50; 2018—ц.ч.)
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2018 года на аўтасалоне ў Нью-Ёрку быў прадстаўлены красовер RAV4 пятага пакалення. У канцы кастрычніка 2019 года пачаліся продажы ў Беларусі[13].
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі тэсту Euro NCAP, 2019[14] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 35,7 | 93% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 42,8 | 87% |
Бяспека пешаходаў | 40,9 | 85% |
Актыўная бяспека | 10,1 | 77% |
Пратэставаны аўтамабіль: Toyota RAV4 Hybrid AWD |
Зноскі
- ↑ Fabio Gemelli. Le auto più vendute del mondo (prima della Tesla Model Y) (італ.). it.motor1.com (25 мая 2023). Праверана 26 мая 2023.
- ↑ Tesla places two models in the world top 10 best-selling vehicles in 2022 (англ.). JATO Dynamics (3 мая 2023). Праверана 8 мая 2023.
- ↑ Летняя сессия // Авторевю : часопіс. — 2006. — № 15 (362). — С. 83. (руск.)
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/toyota/rav4/15713
- ↑ "LA motor show: Toyota RAV4"(англ.). autocar.co.uk. 2012-11-28. Праверана 2023-05-26.
- ↑ "Facelifted 2015 Toyota RAV4 revealed in New York"(англ.). autocar.co.uk. 2015-04-02. Праверана 2023-05-26.
- ↑ Toyota показала в Нью-Йорке модернизированный кроссовер RAV4 // abw.by (руск.)
- ↑ Белорусский дилер Toyota презентовал новый RAV4 // abw.by (руск.)
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/toyota/rav4/8894
- ↑ "Европейцы проверили безопасность четырех новых моделей"(руск.). abw.by. 2013-03-07. Архівавана з арыгінала 26 мая 2023. Праверана 2023-05-26.
- ↑ "Toyota RAV4 провалила американский краш-тест"(руск.). abw.by. 2013-07-15. Архівавана з арыгінала 26 мая 2023. Праверана 2023-05-26.
- ↑ "Small overlap gap: Vehicles with good driver protection may leave passengers at risk"(англ.). IIHS. 2016-06-23. Праверана 2023-05-26.
- ↑ Новые моторы и уникальная трансмиссия. В Минске представили пятое поколение Toyota RAV4 (руск.). abw.by (17 лістапада 2019). Праверана 2 лістапада 2021.
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/toyota/rav4/35881
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новая ориентация // Авторевю : часопіс. — 2013. — № 5 (514). — С. 28-31. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- "Третья" Toyota RAV4: хорошо или плохо? // abw.by (руск.)
- Toyota RAV4 2016: Wa*, или Гармония превыше всего // abw.by (руск.)
- Почему Toyota RAV4 выстрелил. Вспоминаем историю легендарного кроссовера, которому стукнуло 25 лет // abw.by (руск.)
- Надежность агрегатов далеко не одинакова. Чем грешит Toyota RAV4 в возрасте? (руск.). abw.by (20 лютага 2023). Праверана 20 лютага 2023.