Windows XP
Выгляд
Windows XP | |
---|---|
Распрацоўшчык | Microsoft Corporation |
Сямейства АС | Windows NT |
Заснавана на | Windows 2000 |
Першы выпуск | 25 кастрычніка 2001 (інфа) |
Апошняя версія | 5.1.2600.5512 Service Pack 3 — 21 красавіка 2008 [1] |
Падтрымлівае мовы | некалькі моў[d] |
Падтрымлівае платформы | IA-32[d] і x86_64[d] |
Тып ядра | гібрыднае ядро |
Інтэрфейс | Luna |
Ліцэнзія | Microsoft EULA |
Стан |
Агульная падтрымка спынена 11 студзеня 2011 года[2]
|
Вэб-сайт | http://www.microsoft.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Windows XP» (кодавая назва пры распрацоўцы — Whistler; ўнутраная версія — Windows NT 5.1) — аперацыйная сістэма (АС) сямейства Windows NT карпарацыі «Microsoft». Яна была выпушчаная 25 кастрычніка 2001 года і з’яўляецца развіццём «Windows 2000 Professional». Назва XP паходзіць ад англ. eXPerience (вопыт).
У адрозненне ад папярэдняй сістэмы «Windows 2000», якая пастаўлялася як у серверным, так і ў кліенцкім варыянтах, «Windows XP» з’яўляецца выключна кліенцкай сістэмай. Яе серверным аналагам з’яўляецца «Windows Server 2003».