Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Агрэсія (палітыка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Агрэ́сія (ад па-лацінску: aggressio — «напад») — выкарыстаньне ўзброенай сілы адной дзяржавай (групай дзяржаваў) супраць сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці, палітычнай незалежнасьці другой дзяржавы альбо народу (нацыі).

Найбольш небясьпечная ўзброеная (прамая) форма агрэсіі. Існуе таксама паняцьце ўскоснай агрэсыі, пры якой дзяржава-агрэсар скрыта выкарыстоўвае ўзброеныя сілы, напрыклад, праз узброеныя банды наёмнікаў, нерэгулярныя вайсковыя фармаваньні. Паводле Статуту ААН, Рада Бясьпекі можа кваліфікаваць як агрэсыю й іншыя дзеяньні.

Адпаведна зь міжнародным правам агрэсія — злачынства супраць міжнароднага міру й таму цягне за сабой міжнародную адказнасьць. Дзяржава, якая стала аб’ектам агрэсыі, мае права на прыняцьцё мер індывідуальнай і калектыўнай самаабароны. Рада Бясьпекі ААН правамоцны прыняць пастанову аб выкарыстаньні да агрэсару Прымусу да міру, у т. л. вайсковага характару, напрыклад, у 1991 годзе ўзброеныя сілы НАТО выступілі супраць Іраку, які захапіў Кувэйт.