8 верасьня
Выгляд
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
8 ве́расьня — 252-і дзень году (251-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 115 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1380 — Кулікоўская бітва
- 1514 — Бітва пад Воршай: войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстантына Астроскага разьбіла амаль утрая большае войска Масковіі
- 1636 — заснаваны Гарвардзкі ўнівэрсытэт, самы стары з унівэрсытэтаў ЗША
- 1655 — швэды захапілі Варшаву
- 1664 — галяндцы прадалі сваю калёнію ў Новым Сьвеце Новы Амстэрдам ангельцам. Тыя перайменавалі яе ў Нью-Ёрк.
- 1708 — расейскія войскі, якімі камандаваў генэрал Радзівон Баўрар, на загад расейскага цара Пятра I спалілі Магілёў. Паводле гісторыка Андрэя Катлярчука, пасьля зьнішчэньня Магілёў назаўсёды страціў значэньне найбуйнейшага гандлёвага цэнтру Ўсходняй Эўропы, канкурэнта Данцыгу, Рызе, Вільні й Маскве.
- 1790 — перамога расейскага флёту пад кіраўніцтвам контар-адмірала Ф. Ф. Ушакова над турэцкім, які ўзначальваў Капудан-пашы, пры Тэндры падчас расейска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў
- 1794 — параза войскаў паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі пад кіраўніцтвам генэрала Серакоўскага (13 тыс. чалавек) ў бітве пры Берасьці ад войскаў А. В. Суворава (8 тыс. чалавек)
- 1888 — адбыўся першы матч Ангельскай футбольнай Лігі
- 1989 — у Кіеве быў заснаваны Народны Рух Украіны
- 1991 — Рэспубліка Македонія атрымала незалежнасьць
- 1992:
- У Менску адкрылася аддзяленьне ААН
- У Менску на плошчы Незалежнасьці Актывісты БНФ і БЗВ прынесьлі прысягу на вернасьць Беларусі і беларускаму народу
- 2004 — разьбілася капсула Генэзіс, якая павінна была даставіць на нашу плянэты сонечныя часьціцы, рэчыва, зь якога складаецца Сонца, сонечны вецер і 99% Сонечнай сыстэмы.
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1157 — Рычард I Ільвінае сэрца, ангельскі кароль
- 1209 — Саншу II Пабожны, партугальскі кароль
- 1474 — Людавіка Арыёста, італьянскі паэт
- 1621 — Люі Філіп II дэ Бурбон, прынц Кандэ, францускі генэрал
- 1767 — Аўгуст Вільгельм Шлегель, нямецкі крытык, гісторык літаратуры і паэт-перакладчык
- 1830 — Фрэдэрык Містраль, францускі паэт
- 1841 — Антанін Леапольд Дворжак, чэскі кампазытар
- 1884 — Аляксандар Варонскі, расейскі рэвалюцыянэр
- 1897 — Іван Баркоўскі, археоляг
- 1923 — Расул Гамзатаў, аварскі паэт, пісьменьнік, публіцыст
- 1938 — Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт, перакладнік
- 1954 — Сяргей Гайдукевіч, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі
- 1979 — Пінк, амэрыканская сьпявачка
- 1981 — Мортэн Гамст Пэдэрсэн, нарвэскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Блэкбэрн Ровэрз» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі
- 1981 — Дыега Бэнальлё, швайцарскі футбаліст
- 1988 — Ігар Бурко, беларускі футбаліст, абаронца
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1645 — Франсіска дэ Кевэда, паэт і празаік, буйнешы гішпанскі сатырык
- 1812 — Аляксандар Антоні Сапега, навуковец, дасьледнік, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай
- 1873 — Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг
- 1882 — Жазэф Ліўвіль, францускі матэматык
- 1894 — Герман Гэльмгольц, нямецкі фізык, фізыёлаг і псыхоляг
- 2003 — Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка, фатограф і акторка
- 2009 — Аляксандар Аксёнаў, беларускі й савецкі палітык і дыплямат
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Каталіцкай Царкве — Сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Дзень беларускай вайсковай славы, усталяваны ў гонар перамогі ў бітве пад Воршай (1514)
- Дзень вайсковай славы Расеі, усталяваны ў гонар Барадзінскай бітвы
- Дзень міжнароднай салідарнасьці журналістаў. Гэтую дату заснавала ў 1958 годзе Міжнародная арганізацыя журналістаў у памяць аб сваім чэскім калегу Юліусе Фучыку, закатаваным гітлераўцамі 8 верасьня 1943 году. Кожны год журналісцкая супольнасьць усяго сьвету ўзгадвае яго неўміручыя словы перасьцярогі: «Людзі, будзьце пільнымі!»