Ёўн Сігурдсан
Ёўн Сігурдсан | |
па-ісьляндзку: Jón Sigurðsson | |
Дата нараджэньня | 17 чэрвеня 1811[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 сьнежня 1879[1] (68 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, філёляг, гісторык |
Сябра ў | Баварская акадэмія навук[d] |
Ёўн Сігурдсан (па-ісьляндзку: Jón Sigurðsson, таксама Ён Зігурдссан, 17 чэрвеня 1811, мыс Пафсэйры, Заходняя Ісьляндыя — 7 сьнежня 1879, Капэнгаген) — ісьляндзкі навуковец і дзяржаўны дзеяч, прэзыдэнт ісьляндзкага літаратурнага таварыства.
Нарадзіўся ў сям’і пастара. Надрукаваў: «Diplomatarium islandicum», статыстычны агляд Ісьляндыі («Skyrslur um Landshagi») і шмат артыкулаў для часопісаў. З 1840 году Сігурдсан стаяў на чале руху, які ставіў сваёй мэтай аднаўленьне аўтаноміі Ісьляндыі і яе заканадаўчага сходу — альтынга; таксама ж ён быў галоўным дзеячам ісьляндзкага альтынга, арганізаваным дацкім кіраўніцтвам у 1845 у якасьці дарадчай установы. Свае палітычныя ідэі Сігурдсан прапагандаваў у заснаванай ім газэце «Ny Felagsrit» (1841—1873). Высілкі Сігурдсана скончыліся поўным посьпехам.
Пахаваны ў Рэйк’явіку.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Jon Sigurdsson // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #104210001 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- К. Maurer. Zur politischen Geschichte Islands. Leipzig, 1880).
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|