Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Ісьляндыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісьляндыя
па-ісьляндзку: Ísland
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
Гімн Ісьляндыі
Дата заснаваньня: 17 чэрвеня 1944
Афіцыйная мова: ісьляндзкая мова[1]
Сталіца: Рэйк’явік
Форма кіраваньня: парлямэнцкая рэспубліка
прэзыдэнт Ісьляндыі: Хадля Томасдотыр[d]
прэм’ер-міністар Ісьляндыі[d]: Б’ярні Бенедыктсан[d]
Заканадаўчы орган: Альтынг
Выканаўчы орган: урад Ісьляндыі[d]
Плошча:
  • 103 004 км²
Насельніцтва:
Рэлігія: лютэранства
Валюта: Ісьляндзкая крона
СУП (2020)
па ППЗ: 19,8 млрд $
— 142 месца
па ППЗ на душу насельніцтва: 54 482 $
— 16 месца
намінальны: 20,8 млрд $
намінальны на душу насельніцтва: 57 189 $
— 5 месца
Індэкс дэмакратыі: 9,37[3]
Каэфіцыент Джыні: 26,1[4]
ІРЧП: 0,959[5]
Часавы пас: UTC+0
Аўтамабільны знак: IS
Бок аўтамабільнага руху: праваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .is
Тэлефонны код: +354
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
iceland.is

Ісьля́ндыя ці Рэспу́бліка Ісьля́ндыя (па-ісьляндзку: Ísland ці Lýðveldið Ísland) — астраўная краіна на поўначы Атлянтычнага акіяну, паміж Грэнляндыяй, Нарвэгіяй, Ірляндыяй, Шатляндыяй і Фарэрскімі астравамі. Ёсьць адной з самых маланаселеных дзяржаваў Эўропы. Сталіцай і найбуйнейшым горадам края ёсьць Рэйк’явік, дзе жыве больш за 65% насельніцтва. Унутраная частка вострава складаецца з плято, якое характарызуецца пясковымі і лававымі палямі, горамі і ледавікамі. Тутака таксама месьціцца мноства ледавіковых рэкаў, якія выцякаюць у акіян праз нізіны. Да берагоў Ісьляндыі сягае цёплая акіянічная плынь Гальфстрым, што крыху паляпшае існы клімат краіны, то бок клімат ёсьць умераным, не зважаючы на тое, што дзяржава пралягае недалёка ад палярнага кругу. Лета на востраве ёсьць прахалодным.

Ісьляндыя мае рынкавую эканоміку з адносна нізкімі падаткамі, у параўнаньні зь іншымі краінамі АЭСР[6]. На востраве даволі высокі паказчыць гуртаваньня працоўных у прафэсійныя зьвязы[7]. У Ісьляндыі падтрымліваецца высокі стандарт сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня, якая забясьпечвае ўсеагульную мэдычную дапамогу і вышэйшую адукацыю для сваіх грамадзянаў[8]. Краіна займае высокае месца паводле індэксу дэмакратыі і роўнасьці, займаючы трэцяе месца ў сьвеце паводле паказьніку сярэднага багацьця на дарослага чалавека. У 2020 годзе Ісьляндыя заняла чацьвертае месца ў сьвеце паводле індэксу чалавечага разьвіцьця ААН[9] і займае першае месца ў глябальным індэксе міру. Энэргетыка Ісьляндыя амаль цалкам працуе на аднаўляльных крыніцах энэргіі.

Як абвяшчаюць ісьляндзкія сагі, востраў быў адкрыты вікінгамі ў 60-х гадах IX стагодзьдзя і быў названы адным з першаадкрывальцаў, флёксы, Island — «ледзяная краіна» (ад is — «лёд», land — «краіна») за багацьце льдоў, якія пакрываюць востраў, у той час як іншы вікінг, нейкі высадзіўся на процілеглым беразе, назваў яго Snjoland — «сьнежная краіна». Паводле іншай гіпотэзе, востраў быў названы «Гардарсгольм» («востраў Гардара»), ад імя швэдзкага вікінга Гардара Сваварсана, якога лічаць першым скандынавам, які жыў ў Ісьляндыі, але за востравам замацавалася назва Island.

Як мяркуецца, да прыбыцьця на востраў вікінгаў тутака жылі манахі з гібэрна-шатляндзкае місіі. Нядаўнія археалягічныя знаходкі выявілі руіны хаты ў Гафніры. Вугляроднае датаваньне выкрыла, што ён быў закінуты дзесьці паміж 770 і 880 гадамі[10]. У 2016 годзе археолягі выявілі іншы доўгі дом у Ст’ёдварф’ёрдуры, які быў датаваны 800 годам[11].

Швэдзкі вікінг-дасьледнік Гардар Сваварсан першым абышоў Ісьляндыю ў 870 годзе і выявіў, што Ісьляндыя ёсьць востравам[12]. Ён застаўся на зіму і пабудаваў дом у Гусавіку. Наступным летам Гардар адышоў, але адзін зь ягоных людзей, Натфары, вырашыў застацца тутака з двума рабамі. Нарвэскі правадыр Інгальф Арнарсан заклаў ў 874 годзе сваю сядзібу ў месцы, дзе цяпер месьціца Рэйк’явік. За Інгальфам рушылі ўсьлед многія пасяленцы, у асноўным скандынавы і іхныя рабы ірляндцы і шатляндцы. У гэты пэрыяэд клімат на востраве быў больш лагодным, то бок 25% тэрыторыі вострава былі пакрытыя лясамі, у адрозьніньні ад сёньня, калі толькі 1% тэрыторыі Ісьляндыі пакрыты лясамі[13]. Ты ня менш, бракаваньне дастатковай колькасьці ворнай зямлі вымусіла частку пасяленцаў рушыць далей у Грэнляндыю.

У залежнасьці ад Нарвэгіі і Даніі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарвэскія вікінгі высаджваюцца на бераг Ісьляндыі з малюнку XIX стагодзьдзя.
Копія старажытнай рыбацкай вёскі ў Ісьляндыі.

Унутраная барацьба і грамадзянскія міжусобныя войны эпохі Стурлюнгаў прывялі да складаньня Старого дагавора ў 1262 годзе, які паклаў канец існаваньню незалежнасьці вострава і прывёў Ісьляндыю пад нарвэскую карону. Уладаньне Ісьландыяй перайшло ад Нарвэгіі да Кальмарскай уніі ў 1415 годзе, калі тры скандынаўскія дзяржавы былі аб’яднаныя ў адну. Па распадзе уніі ў 1523 годзе востраву зноўку перайшоў у залежнасьць ад Нарвэгіі ў складзе сумеснага каралеўства Даніі і Нарвэгіі. Разьвіцьцю востава перашкаджала няўрадлівая глеба, вывяржэньне вульканаў, высечка лясоў і няўмольны клімат. Двойчы мясцовае насельнцітва пакутвала ад пошасьці чорнай сьмерці ў пачатку і на прыканцы XV стагодзьдзя[14].

Прыкладна ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя дацкі кароль Крыстыян III пачаў насаджаць на востраве лютэранства. Ён Арасан, апошні каталіцкі біскуп Голяра, быў абезгалоўлены ў 1550 годзе разам з двума сваімі сынамі. Пасьля гэтага краіна стала афіцыйна лютэранскай, а лютэранства з тых часоў застаецца пануючай рэлігіяй. У XVII—XVIII стагодзьдзях Данія ўвяла жорсткія гандлёвыя абмежаваньні на Ісьляндыю. Стыхійныя бедзтвы, у тым ліку вывяржэньне вулькану і хваробы, прывялі да скарачэньня колькасьці насельніцтва. Эпідэмія воспы ў 1707—1708 гадах прывяла да сьмерці ад чвэрці да траціны насельніцтва[15][16]. У 1814 годзе, як вынік напалеонаўскіх войнаў, Данія і Нарвэгія сталіся асобнымі каралеўствамі паводле Кільскай дамовы, але Ісьляндыя засталася ў залежнасьці ад Даніі. На працягу XIX стагодзьдзя клімат дзяржавы зрабіўся больш халаднейшым, што прывяло да масавай эміграцыі ў Новы Сьвет. Нацыянальная сьвядомасьць узнікла ў першай палове ХІХ стагодзьдзі, натхнёная рамантычнымі і нацыяналістычнымі ідэямі з кантынэнтальнай Эўропы. Ісьляндскі рух за незалежнасьць склаўся ў 1850-х гадах пад кіраўніцтвам Ёна Сыгурдсана. У 1874 годзе Данія надала Ісьляндыі канстытуцыю, але абмежавала мясцовае самакіраваньне. У 1904 годзе Ганэс Гафстэйн стаў першым міністрам па справах Ісьляндыі ў кабінэце міністраў Даніі.

Брытанскі вайсковы карабель «Бэрўік», які браў удзел у захопе Ісьляндыі.

1 сьнежня 1918 году быў складзены Дацка-ісьляндзкі акт уніі, які дзейнічаў на працягу 25 гадоў і вызнаваў Ісьляндыю як цалкам сувэрэнную і незалежную дзяржаву ў пэрсанальнай уніі з Даніяй. Урад Ісьляндыі заснаваў амбасаду ў Капэнгагене і папрасіў Данію ад іхняга імя займацца пытаньнямі абароны і замежнага прадстаўніцтва пры ўмове кансультацый з Альтынгам. Статус краіны стаў падобным на статус Канады ў дачыньненьні да Вялікабрытаніі. Падчас Другой сусьветнай вайны Ісьляндыя далучылася да дацкага нэўтралітэту, аднак па акупацыі Даніі Альтынг прызначыў уласнага і заявіў, што пытаньне абароны і міжнароднага прадстаўніцтва будзе вырашаць уласнаруч[17]. Празь месяц брытанскія ўзброеныя сілы правялі апэрацыю «Форк», уварваньне і акупацыю краіны, парушыўшы нэўтралітэт Ісьляндыі[18]. У 1941 годзе ўрад Ісьляндыі, лагодны да Вялікабрытаніі, запрасіў тады нэўтральныя Злучаныя Штаты заняцца пытаньнямі абароны вострава, каб Вялікабрытанія магла выкарыстоўваць свае войскі ў іншым месцы[17]. Па заканчэньні дзеяньня Дацка-ісьляндзкага акту уніі на востраве быў зладжаны рэфэрэндум, на якім большасьцю галасоў астраўляніны вырашылі скасаваць зьвяз і ўчыніць рэспубліку[19]. Першым прэзыдэнтам краіны быў прызначаны Свэйн Б’ёрнсан.

У 1949 годзе краіна фармальна стала сябрам НАТО, не зважаючы на акцыі пратэсту супраць НАТО. Амэрыканскія войскі стварылі ў краіне вайсковыя базы, якія існавалі ў Ісьляндыі ўвесь час Халоднае вайны, і былі зачыненыя толькі ў 2006 годзе. Па вайне эканоміка Ісьляндыі зьведала істотны эканамічны росквіт, дзякуючы мадэрнізацыі ў рыбалоўная прамысловасьці і дапамогі згодна з Плянам Маршала[20][21]. У 1986 годзе ў Рэйк’явіку ў Ісьляндыі ладзіўся саміт паміж прэзыдэнтам ЗША Роналдам Рэйганам і кіраўніком СССР Міхаілам Гарбачовым, падчас якога яны зрабілі значныя крокі да ядзернага раззбраеньня. Ісьляндыя далучылася да Эўрапейскай эканамічнай прасторы ў 1994 годзе, пасьля чаго эканоміка была значна дывэрсыфікаваная і лібэралізаваная. У пачатку XXI хутка рос банкаўскі і фінансавы сэктар, які аднак, моцна пацярпеў ад вялікага фінансавага крызісу пачынаючы з 2008 году[22]. Эканоміка стабілізавалася пры ўрадзе Ёганы Сыгурдардотыр і вырасла на 1,6% у 2012 годзе[23]. У наступныя гады ў Ісьляндыі значна пашыралася сфэра турызму, паколькі краіна сталася папулярным месцам адпачынку.

У Ісьляндыі склалася шматпартыйная сыстэма. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2017 і 2021 гадоў найбуйнейшымі партыямі ёсьць правацэнтрысцкая Партыя незалежнасьці, Прагрэсіўная партыя і Лева-зялёны рух.

Будынак парлямэнту Ісьляндыі ў Рэк’явіку.
Будынак ураду Ісьляндыі і офіса прэм’ер-міністра краіны.

Ісьландыя ёсьць прадстаўнічай дэмакратыяй і парлямэнцкай рэспублікай. Сучасны парлямэнт Альтынг (па-ісьляндзку: Alþingi) паўстаў у 1845 годзе як дарадчы ворган дацкага манарха. У парлямэнт уваходзяць 63 дэпутаты, якія абіраюцца на тэрмін ня больш чым на чатыры гады[24]. Кіраўніком ураду ёсьць прэм’ер-міністар, які разам з кабінэтам міністраў адказвае за выканаўчую ўладу. Прэзыдэнт абіраецца ўсенародным галасаваньнем на чатырохгадовы тэрмін без абмежаваньняў колькасьці тэрмінаў. Выбары прэзыдэнта, Альтынга і мясцовых муніцыпальных радаў праводзяцца асобна кожныя чатыры гады[25]. Прэзыдэнт Ісьляндыі мае ў асноўным цырыманіяльны статус і выконвае абавязкі дыплямату, аднак, можа накласьці вета на законы ўхваленыя парлямэнтам і вынесьці іх на нацыянальны рэфэрэндум[26][27].

Кабінэт міністраў прызначаецца прэзыдэнтам пасьля ўсеагульных выбараў у Альтынг. Тым ня менш, прызначэньне звычайна агаворваецца лідэрамі палітычных партыяў, якія пасьля абмеркаваньня вырашаюць паміж сабой, якія партыі могуць сфармаваць кабінэт і як разьмеркаваць месцы ў ім, пры ўмове, што ён мае падтрымку большасьці ў Альтынгу. Толькі калі партыйныя лідэры ня могуць самастойна прыйсьці да паразуменьня ў разумны прамежак часу, прэзыдэнт выкарыстоўвае свае паўнамоцтвы і асабіста прызначае кабінэт. Урады Ісьляндыі заўсёды былі кааліцыйнымі. У іх бралі ўдзел дзьве або больш партыяў, бо ані адна палітычная партыя ніколі не атрымлівала большасьці месцаў у Альтынгу на працягу ўсяго рэспубліканскага пэрыяду.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адміністрацыйны падзел Ісьляндыі.

Ісьляндыя падзеленая на рэгіёны, выбарчыя акругі і муніцыпалітэты. Восем рэгіёнаў (па-ісьляндзку: landsvæði) у асноўным выкарыстоўваюцца ў статыстычных мэтах, але таксама гэты падзел выкарыстоўваюць акруговыя суды. Шэсцьдзесят дзевяць муніцыпалітэтаў у Ісьляндыі кіруюць мясцовымі справамі, як то абслуговаюць функцыянаваньне школаў, транспарт і гэтак далей[28].

Ніжэй пералічаны сьпіс 8 рэгіёнаў краю:

Назва Адміністрацыйны цэнтар
1. Гёвудборгаршвайдыд (Höfuðborgarsvæðið) Рэйк’явік
2. Судурнэс (Suðurnes) Кефлявік
3. Вэстурлянд (Vesturland) Боргарнэс
4. Вэстфірдыр (Vestfirðir) Ісаф’ёрдур
5. Нордурлянд Вэстра (Norðurland Vestra) Блёндуоўс
6. Нордурлянд Эйстра (Norðurland Eystra) Акюрэйры
7. Ёйстурлянд (Austurland) Эгільсстадыр
8. Судурлянд (Suðurland) Сэльфос
Сталіцы краіны горад Рэк’явік ёсьць самым населеным на востраве. У ім жывуць амаль дзьве траціны насельніцтва вострава.

Аддаленасьць Ісьляндыі ад рэшты мацерыка ўскладняла засяленьне вострава. Першапачатковае насельніцтва Ісьляндыі мела нардычнае і гэльскае паходжаньне. Гэта відаць зь літаратурных сьведчаньняў, якія датуюцца пэрыядам засяленьня, а таксама з пазьнейшых навуковых дасьледаваньняў, такіх як генэтычны аналіз. Адно з такіх генэтычных дасьледаваньняў выявіла, што большасьць пасяленцаў-мужчынаў былі нардычнага паходжаньня, у той час як большасьць жанчынаў мелі гэльскае паходжаньне, што азначае, што многія пасяленцы Ісьляндыі былі скандынамі, якія прывозілі з сабой гэльскіх рабыняў[29].

Лічыцца, што насельніцтва вострава сягала ад 40 тысячаў да 60 тысяч чалавек у пэрыяд ад першапачатковага засяленьня да сярэдзіны XIX стагодзьдзя. За гэты час халодныя зімы, выпадзеньне попелу ад вывяржэньняў вульканаў і бубонная чума некалькі разоў зьмяншала колькасьць жыхароў[30]. З 1500 па 1804 гады ў Ісьляндыі было 37 галодных гадоў[31]. Першы перапіс быў праведзены ў 1703 годзе. Ён выявіў, што насельніцтва тады складала 50 358 чалавек. Пасьля разбуральных вывяржэньняў вулькана Лякі ў 1783—1784 гадах колькасьць насельніцтва дасягнула мінімуму ў 40 тысяч чалавек[32]. Паляпшэньне ўмоваў жыцьця прывяло да хуткага росту колькасьці астраўлянінаў з сярэдзіны XIX стагодзьдзя. У выніку насельніцтва прыкладна 60 тысяч жыхароў у 1850 годзе дасягнула 320 тысяч чалавек у 2008 годзе. Ісьляндыя мае адносна маладое насельніцтва для разьвітой краіны, то бок кожны пяты чалавек мае 14 гадоў ці меней. З каэфіцыентам нараджальнасьцю ў 2,1 Ісьляндыя ёсьць адной зь нямногіх эўрапейскіх дзяржаваў[33]. Сёньняшняя Ісьляндыя ёсьць маланаселенай краінай з этнічна аднародным насельніцтвам. Дзякуючы багатай вуснай і пісьмовай традыцыі шмат сямей можа назваць сваіх продкаў у многіх пакаленьнях.

Насельніцтва карыстаецца ісьляндзкай мовай, адной са скандынаўскіх моваў. Афіцыйнай канфэсіяй у краіне зьяўляецца лютэранства (каля 73% насельніцтва адносяць сябе да лютэранаў).

  1. ^ а б в https://eng.menntamalaraduneyti.is/media/MRN-pdf/Icelandic-Language-Act-tr-260711.pdf
  2. ^ а б https://px.hagstofa.is/pxen/pxweb/en/Ibuar/Ibuar__mannfjoldi__1_yfirlit__yfirlit_mannfjolda/MAN00101.px/table/tableViewLayout1/?rxid=f2eba250-2009-43b2-b7d5-1dc9eac1ca64
  3. ^ а б 2020 Democracy Index
  4. ^ а б https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
  5. ^ а б Human Development ReportПраграма разьвіцьця ААН, 2022.
  6. ^ «OECD Tax Database». OECD.
  7. ^ «Industrial relations». ILOSTAT.
  8. ^ Ólafsson, Stefán (12 May 2004). «The Icelandic Welfare State and the Conditions of Children». University of Turku.
  9. ^ «Human Development Report 2020 The Next Frontier: Human Development and the Anthropocene». United Nations Development Programme. 15 December 2020. — С. 343—350. — ISBN 978-92-1-126442-5.
  10. ^ «New View on the Origin of First Settlers in Iceland». Iceland Review Online.
  11. ^ Hafstad, Vala (15 September 2016). «Major Archeological Find in Iceland». Iceland Review.
  12. ^ «The History of Viking Iceland». Ancient Worlds.
  13. ^ Magnusson, M. (2003). «The Vikings». Tempus. — С. 188—191. — ISBN 0752426990
  14. ^ Pulsiano, Phillip and Wolf, Kirsten (1993). «Medieval Scandinavia: An Encyclopedia». Taylor & Francis. — С. 312. — ISBN 0-8240-4787-7
  15. ^ «Iceland: Milestones in Icelandic History». Iceland Vefur.
  16. ^ Crosby Alfred W. (2004). «Ecological imperialism: the biological expansion of Europe, 900—1900». Cambridge University Press. — С. 52. — ISBN 0-521-54618-4.
  17. ^ а б «The Occupation of Iceland During World War II». Icelandic Roots.
  18. ^ «History: British forces occupy Iceland». Iceland Monitor.
  19. ^ «Video: Allies Study Post-War Security Etc». Universal Newsreel. 1944.
  20. ^ «Hversu há var Marshallaðstoðin sem Ísland fékk eftir seinni heimsstyrjöld?». Vísindavefurinn.
  21. ^ Müller, Margrit; Myllyntaus, Timo (2007). «Pathbreakers: Small European Countries Responding to Globalisation and Deglobalisation». Peter Lang. — С. 385. — ISBN 978-3-03911-214-2.
  22. ^ Lewis, Michael (April 2009). «Wall Street on the Tundra». Vanity Fair.
  23. ^ «Hagvöxtur 2012 mun minni en spár gerðu ráð fyrir». Viðskiptablaðið.
  24. ^ «Government & Politics». Iceland.
  25. ^ «Local Government». Iceland.
  26. ^ «What Type of Government Does Iceland Have?». World Atlas.
  27. ^ «Constitution of The Republic of Iceland». Government.
  28. ^ «Iceland in figures 2016». Statistics Iceland.
  29. ^ Helgason, Agnar; Sigureth Ardóttir, S; Nicholson, J; Sykes, B; Hill, EW; Bradley, DG; Bosnes, V; Gulcher, JR; Ward, R; et al. (2000). «Estimating Scandinavian and Gaelic Ancestry in the Male Settlers of Iceland». American Journal of Human Genetics. 67 (3): С. 697—717. doi:10.1086/303046. PMID 10931763.
  30. ^ Tomasson, Richard F. (1980). «Iceland, the first new society». University of Minnesota Press. — С. 63. — ISBN 978-0-8166-0913-0.
  31. ^ Lancaster, H.O. (1990). «Expectations of Life: A Study in the Demography, Statistics, and History of World Mortality». New York: Springer-Verlag. — С. 399. — ISBN 978-0-387-97105-6.
  32. ^ «The eruption that changed Iceland forever». BBC News.
  33. ^ «Gender equality». Centre for Gender Equality Iceland.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]