Партал:Эўропа
Эўропа — частка сьвету, разам з Азіяй складае Эўразійскі кантынэнт. Эўропа амываецца на поўначы Паўночным Ледавітым акіянам, на захадзе — Атлянтычным акіянам, на поўдні — Міжземным і Чорным марамі. Ад Азіі аддзеленая Ўральскімі гарамі і Касьпійскім морам. Плошча Эўропы складае каля 10 млн. км². Насельніцтва Эўропы складае каля 800 млн. чалавек (прыкладна 1/8 насельніцтва сьвету). |
Летува́, Летуві́ская Рэспу́бліка (па-летувіску: Lietuvos Respublika) — адна з трох балтыйскіх краінаў у Паўночнай Эўропе. Зьяўляецца сябрам НАТО, Рады Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу, з 21 сьнежня 2007 году — паўнапраўны сябар Шэнгенскага пагадненьня. Колькасьць насельніцтва краіны складае 3,0 млн.. Сталіца і найбуйнейшы горад — Вільня, з 1919 па 1939 гады часовай сталіцай была Коўна. У 2009 годзе Летува адзначала тысячагодзьдзе сваёй назвы. Дзяржаўны герб — Віціс (па-летувіску: Vytis). Сьцяг — жоўта-зялёна-чырвоны. На поўначы Летува мяжуе з Латвіяй (працягласьць мяжы 610 км), на ўсходзе — зь Беларусьсю (724 км), на паўднёвым захадзе — з расейскай Калінінградзкай вобласьцю (303 км), на поўдні — з Польшчай (110 км). На захадзе Летуву абмывае Балтыйскае мора (даўжыня ўзьбярэжжа складае 99 км)…:::::::::::::::: чытаць далей |
Пружа́ны (трансьлітарацыя: Pružany) — места ў Берасьцейскай вобласьці Рэспублікі Беларусь, на сутоцы маленькае рэчкі Муха (6 км) і канала Вец (20 км) — пачатку ракі Мухавец (басэйн Віслы). Адміністрацыйны цэнтар Пружанскага раёну. Насельніцтва 19 032 чалавекі (2009 г.). Знаходзіцца за 70 км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы (на лініі Берасьце — Баранавічы). Вузел аўтамабільных дарог на Берасьце, Высокае, Кобрынь, Ружаны, Слонім, Бярозу-Картускую, Поразава...:::::::::::::::: артыкул цалкам |
Алякса́ндар фон Гу́мбальт (па-нямецку: Friedrich Wilhelm Heinrich Alexander Freiherr von Humboldt, *14 верасьня 1769 г., Бэрлін — †6 траўня 1859 г., Бэрлін) — навуковец-энцыкляпэдыст, фізык, мэтэароляг, географ, батанік, заоляг. Заснавальнік геаграфіі расьліннасьці. - У 1799—1804 гг. з францускім батанікам Э. Банпланам дасьледаваў Цэнтральную і Паўднёвую Амэрыку, у 1829 г. ажыцьцявіў паездку на Урал, Алтай і Касьпійскае мора. У працы «Космас» зрабіў спробу падсумаваць усе веды пра Сусьвет і прыроду Зямлі. - Ён раскрыў паняцьці аб марскім клімаце і пра кантынэнтальны клімат; паказаў прычыны, зьмякчальнага клімату у паўночным паўшар'і, прыклаў свае высновы да Эўропы і Азіі, даў карціны іх кліматам, вызначыў іх адрозьненьне і прычыны, ад якіх яно залежыць...:::::::::::::::: далей |
|
глядзіце таксама → Накіды:Эўропа |
{{Накід:Эўропа}} — на незавершаныя артыкулы пра Эўропу. |