Банік Острава
Банік | |
Поўная назва | FC Baník Ostrava |
---|---|
Заснаваны | 1922 |
Горад | Острава, Чэхія |
Стадыён |
Базалы Умяшчальнасьць: 10 039 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | 4 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fcb.cz (чэс.) |
«Банік» (па-чэску: Baník) — чэскі футбольны клюб з гораду Остравы. Заснаваны ў 1922 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Чэхіі (1976, 1980, 1981, 2004). Чатырохразовы ўладальнік кубка Чэхіі (1973, 1978, 1991, 2005).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны 8 верасьня 1922 году пад назовам «Сьлеска». Фундатарамі клюбу сталі 20 актывістаў, якія склалі дамову аб стварэньні клюбу ў рэстарацыі Ля Дубу. Пераважна кіраўніцтва складалася зь бедных шахтароў, якія працавалі на вугальных капальнях ля Остравы. Сярод заснавальнікаў былі Карэл Анёл, Арнашт Габэркевіч, Пэтар Кржыжак, Францішак Мрузэк і Яраслаў Гарак[2]. Клюб ня меў дастатковых сродкаў, таму нават на апэрацыйную дзейнасьць бракавала грошаў. Клюб у тым ліку быў вымушаны арэндаваць гульнявую пляцоўку ў больш заможных клюбаў, бо ён ня меў уласнага поля. Першае ўласнае поле было пабудаванае увосень 1925 году ў Камэнцы. Аднак поле было камяністае, праз што не адпавядала футбольным патрабаваньням. У 1934 годзе клюбныя актывісты здолелі арэндаваць зямлю ў Стара-Стржэльніцах у заможнага прамыслоўца графа Вільчака. Цягам лета 1934 году на гэтым кавалку зямлі было пабудаванае новае поле. Некаторыя работнікі добраахвотна дапамагалі ў будаўніцтве задарма, а частка зь іх нават прыязджала на будоўлю пасьля працы ў шахце[3].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Bruzl, Igor; Petr Šiřina Baníčku, my jsme s tebou!. — Praha: Ottovo nakladatelství, 2004. — ISBN 80-7181-124-6