Сыгма Оламаўц
Сыгма Оламаўц | |||||
Поўная назва | SK Sigma Olomouc a.s. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1919 | ||||
Горад | Оламаўц, Чэхія | ||||
Стадыён |
Андраў Умяшчальнасьць: 12 566 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
· 2023—2024 | 10 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы sigmafotbal.cz (чэс.) |
«Сы́гма» (па-чэску: Sigma) — чэскі футбольны клюб з гораду Оламаўцу. Заснаваны ў 1919 годзе. Уладальнік Кубка Чэхіі (2012).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбол у Оламаўцы зьявіўся на пачатку XX стагодзьдзя. У 1923 годзе быў створаны спартовы клюб «Оламаўц», а таксама у горадзе быў заснаваны і нямецкі клюб «Ольмюц». Сёньняшні клюб «Сыгма» бярэ свой пачатак з каманды «Гэйчын» з прадмесьця Оламаўцы. Фундатарам клюбу, які паўстаў у 1919 годзе, быў шаснаццацігадовы юнак Карэл Тацічак, які пазьней стаў ягоным першым старшынём[2]. Разьвіцьцё клюбу ішло даволі пасярэдна, то бок на працягу 50 гадоў каманда гуляла ў найніжэйшых дывізіёнах, а ўсе дасягненні адразу ж мяняліся на новыя няўдачы. Пераломным стаў 1977 год, калі каманда прабілася ў першую чэскую рэгіянальную лігу. У складзе каманды гулялі такія гульцы, як то Ўласьціміл Палічка, Уласьціміл Пэтржэла, Іва Кнофлічак, Іржы Віт ды браты Фіяля. З гэтымі імёнамі і зьвязаны першыя посьпехі клюбу — у 1982 годзе пад кіраўніцтвам трэнэра Ўласьціміла Зэмана «Сыгма» прасунулася ў Першую лігу, але надоўга замацавацца клюб ня здолеў. Але ўжо праз год таленавіты трэнэр Карэл Брукнэр, які яшчэ толькі пачынаў свой трэнэрскі шлях, вярнуў каманду ў элітны дывізіён.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ČT Sport Olomouc povýšila do role hlavního trenéra úspěšného kouče druholigového béčka Janotku — Чэскае тэлебачаньне, 2024.
- ^ Růžička, Adolf (2004). «SK Sigma Olomouc». Brno: Computer Press. — С. 16. — ISBN 80-251-0201-7.