Добруш
- Гэты артыкул пра горад. Калі вас цікавіць пасёлак, глядзіце Добруш.
Добруш лац. Dobruš | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1335 | ||||
Горад з: | 1927 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Добрускі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 116 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 18 388 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2333 | ||||
Паштовыя індэксы: | 247052 (247053, 247054, 247055, 247056) | ||||
СААТА: | 3212501000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′0″ пн. ш. 31°19′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 31.31667° у. д.Каардынаты: 52°25′0″ пн. ш. 31°19′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 31.31667° у. д. | ||||
± Добруш | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.dobrush.gomel-region.by/ |
До́бруш — места ў Беларусі, на рацэ Іпуці. Адміністрацыйны цэнтар Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 18 388 чалавек[1]. Знаходзіцца за 28 км на ўсход ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Унеча. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Гомлем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавым.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўспамін пра Добруш датуецца 1335 годам. Пад 1560 годам ён упамінаецца як вёска ў Гомельскім старостве[2]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў вёска ўвайшла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.
У 1640-я гады ў Добрушы было 9 двароў і 3 службы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Добруш апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. У гэты час ён быў цэнтрам Добрускай эканоміі, што аб’ядноўвала 14 навакольных вёсак, і налічваў 87 двароў. Тут працавала сукнавальня, вадзяны млын, існавала карчма.
У 1775 годзе расейская імпэратрыца Кацярына II падаравала фэльдмаршалу П. Румянцаву-Задунайскаму, які збудаваў тут тканінна-ветразевую мануфактуру, пазьней мукамольную і ліцейную мануфактуры і цукровы завод. На 1777 год Добруш меў статус сяла ў Вылеўскай воласьці Беліцкага павету.
У 1834 годзе Добруш перайшоў да Паскевічаў, з 1852 году — у Гомельскім павеце. У 1870 годзе Паскевічы заснавалі ў сяле папяровую фабрыку, на якой пачала працаваць першая ў Беларусі электрычная станцыя. На 1886 год у Добрушы было 185 двароў, існавалі царква, школа, лякарня, гандлёвыя рады. У 1887 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя Палескай чыгункі. Па гэтым Добруш атрымаў значны штуршок у разьвіцьці.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Добруш абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У 1926 годзе Добруш вярнуўся ў склад БССР, дзе атрымаў афіцыйны статус працоўнага пасёлку і стаў цэнтарам раёну. У 1927—1935 гады Добруш уваходзіў у склад іншых раёнаў. У жніўні 1927 году ён атрымаў статус места.
У Другую сусьветную вайну з жніўня 1941 да кастрычніка 1943 году Добруш знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У сакавіку 1963 году ён атрымаў афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня.
У 2004 годзе ў Добрушы паставілі помнік Ф. Паскевічу, у ягоны гонар перайменавалі цэнтральную вуліцу. У 2007 годзе адкрыўся Добрускі краязнаўчы музэй.
-
Царква, да 1930 г.
-
Паперня, 1913 г.
-
Школа, да 1918 г.
-
Лякарня, 1912 г.
-
Пажарная каманда пры паперні, да 1918 г.
-
Галоўная вуліца, да 1918 г.
-
Галоўная вуліца, красавік 1931 г.
-
Рака Іпуць, красавік 1931 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1772 год — 587 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — больш за 1 тыс. чал.; 1900 год — 1057 чал.[3]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 2,5 тыс. чал.; 1939 год — 13,8 тыс. чал.; 1970 год — 16,8 тыс. чал.; 1991 год — 20,1 тыс. чал.; 1997 год — 20 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 18,8 тыс. чал.; 2008 год — 18,7 тыс. чал.; 2009 год — 18 330 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 18 380 чал.[6]; 2017 год — 18 760 чал.[7]; 2018 год — 18 388 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Добрушы ёсьць ПТВ, гімназія, 4 сярэднія, спартовая школы, школа мастацтваў.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працуюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі, цэнтар дзіцячай творчасьці.
Мас-мэдыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месьце выдаецца раённая газэта «Добрускі край».
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1977 годзе зьявіўся праект дэталёвага пляну Добрушу. Сфармаваліся асобныя раёны. Асноўную, паўночную частку места агінае рака. Цэнтар забудаваны 2—9-павярховымі дамамі. У паўднёва-ўсходняй зоне знаходзіцца парцалянавы завод. На тэрыторыі паміж ракой і чыгункай месьціцца комплекс папяровай фабрыкі.
Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Гагарына вуліца | Старая вуліца |
Князя Паскевіча вуліца | Галоўная вуліца |
Энгельса вуліца | Яўменаўская вуліца |
Апроч таго, у Добрушы існавала Барысаўская вуліца[8].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай, цэлюлёзна-папяровай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
- ААТ «Добруская папяровая фабрыка „Герой працы“»
- ЗАТ «Добрускі парцалянавы завод»
- Добрускі хлебазавод.
- Добруская філія «ААТ Малочныя прадукты»
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее Добрускі раённы краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Добруш», працуе санаторыя-прафілякторыя «Сонечны»
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дом працаўнікоў паперні (XIX/XX ст.)
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
- Музэй (1885)
- Фабрыка папяровая (1882—1896)
У Добрушы знаходзіцца геалягічнае агаленьне крышталічных пародаў — помнік прыроды дзяржаўнага значэньня.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква (канец ХІХ ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Паперня
-
Краязнаўчы музэй
-
Вуліца старога места
-
Гістарычная забудова
-
Чыгуначная станцыя
-
Новая царква Сьвятога Мікалая
-
Мэмарыял загінулым у Другой сусьветнай вайне
-
Бераг ракі Іпуці
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхаіл Чыжэўскі (1896—1964) — навуковец у галіне земляробства, сябар-карэспандэнт НАН Беларусі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 592.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 420
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 173.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Стрибук П. Потоп на Ипути. Как выглядела территория бумажной фабрики «Герой труда» весной и летом 1931 года, vdobrushe.by, 25.09.2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Добруш , Radzima.org
- Добруш (рас.), Глёбус Беларусі