Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Кельцкія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
кельцкая група
Народнасьць кельты
Арэал Брытанскія астравы, Брэтань, Патагонія, Новая Шатляндыя
Лінгвістычная клясыфікацыя індаэўрапейская сям’я
Склад
Колькасьць носьбітаў больш за 1,4 млн чал.[1]
ISO 639-5: cel

Кельцкамоўныя рэгіёны на цяперашні момант

Індаэўрапейцы

Індаэўрапейскія мовы
Альбанская · Армянская
Балтыйскія · Кельцкія
Германскія · Грэцкая
Арыйскія · Італійскія
Славянскія
мёртвыя:
Анаталійскія
Палеабалканскія
(Дакійская, Фрыгійская, Тракійская)
Тахарскія
Індаэўрапейцы
Альбанцы · Армяне
Балты · Кельты · Германцы
Грэкі · Індаарыйцы
Іранцы · Раманцы · Славяне

гістарычныя: Геты · Кельты · Германцы · Скіфы
Ілірыйцы · Італікі · Тракійцы · Тахары 

Протаіндаэўрапейцы
Мова · Грамадзтва · Рэлігія
 
Прарадзіма індаэўрапейцаў
Курганная гіпотэза
Анаталійская гіпотэза
Армянская гіпотэза
Індыйская гіпотэза
Тэорыя палеалетычнай бесьперапыннасьці
 
Індаэўрапэістыка
Ружовым — максімальная тэрыторыя пашырэньня кельцкіх моваў ў Эўропе (каля 400 г да н. э.)

Ке́льцкія мовы — група моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і. Улучае дзьве буйныя падгрупы: кантынэнтальную (цалкам вымерлую да V—VI стагодзьдзяў н. э.) і астраўную. Астраўныя кельцкія мовы таксама маюць дзяленьне на брыцкія ды гайдэльскія мовы.

Паходзяць ад пракельцкае мовы, якая вылучылася ў выніку распаду праіндаэўрапейскае мовы, і распалася на асобныя кельцкія мовы каля ІХ ст. да н.э.

Астраўныя кельцкія мовы распаўсюджаныя на Брытанскіх астравох, а таксама ў Брэтаніі (брэтонская мова). Брэтонская мова распаўсюджаная ў кантынэнтальнай Эўропе, яе аднясеньне да астраўных тлумачыцца паходжаньнем продкаў носьбітаў брэтонскай мовы з Брытанскіх астравоў і агульнымі рысамі гэтай мовы зь іншымі астраўнымі кельцкімі мовамі.

Кантынэнтальныя кельцкія мовы мелі гістарычны арэал на вельмі вялікай частцы Эўропы, ахопліваючы тэрыторыі ад сучаснай Партугаліі да сучасных заходняй Украіны й цэнтральнай Турэччыны, дзе кельты зьявіліся ў выніку шырокіх перасяленчых працэсаў. Некаторыя з кельцкіх кантынэнтальных моваў гістарычна засьведчаныя або прынамсі вядомыя праз гістарычныя згадкі, іншыя — невядомыя, пра іх наяўнасьць можна меркаваць толькі праз колішнюю наяўнасьць кельтаў у тым ці іншым рэгіёне.

Іншы шлях клясыфікацыі кельцкіх моваў прадугледжвае падзел кельцкіх моваў на Q-кельцкія й P-кельцкія. Першыя з кельцкіх моваў у тым ці іншым выглядзе захавалі пракельцкі зычны *kʷ, у другіх гэты гук перайшоў у p (напрыклад, PIE *h₁eḱwos «конь» > гальск. epos, ст.-брэт. eb, ст.-ірл. — ech, ірл. і гэл.each, мэнск.egh; гальскаму mapos «сын» і валійскаму map, mab супрацьпастаўленыя агамічна-ірляндзкае *maqqos ды сучаснае ірляндзкае mac[2].). Да Q-моваў адносяцца ўсе гайдэльскія й некаторыя адзінкавыя кантынэнтальныя кельцкія мовы, да P-моваў адносяцца астатнія кельцкія мовы, у тым ліку брыцкія.

Некаторыя лінгвісты адносяць або прадугледжваюць гіпатэтычнае ўключэньне да кельцкіх моваў такіх старажытных моваў як люзытанская, вэнэцкая, пікцкая ды лігурыйская. Зрэшты, гэтыя мовы маюць рысы, якія збліжаюць іх зь іншымі галінамі індаэўрапейскай сям’і, а іх малая задакумэнтаванасьць досыць ускладняе іх дакладную клясыфікацыю.

Італа-кельцкая гіпотэза

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэўнай часткай лінгвістаў высоўваецца гіпотэза, згодна зь якою кельцкія й італійскія паводле шэрагу рысаў бліжэйшыя адны да адных у параўнаньні зь іншымі індаэўрапейскімі мовамі. Зь іншага боку, усе аргумэнты на карысьць гіпотэзы тлумачацца яе праціўнікамі як вынік узаемных запазычваньняў.

Усе сучасныя кельцкія мовы ў той ці іншай ступені знаходзяцца пад пагрозаю зьнікненьня. Тым ня менш, практычна ўсе сучасныя кельцкія мовы маюць дзяржаўную й грамадзкую падтрымку або рэгіянальны статус. Ірляндзкая мова мае дзяржаўны статус у Рэспубліцы Ірляндыя й афіцыйны статус у Эўрапейскім Зьвязе.

Цяперашнія кельцкія мовы распаўсюджаныя на захадзе Ўэйлзу й Брэтоніі (валійская ды брэтонская адпаведна), асобнымі дробнымі арэаламі на захадзе Ірляндыі (ірляндзкая мова), а таксама на паўночным захадзе Шатляндыі (гэльская шатляндзкая мова). У некаторых мясцовасьцях на ўсходзе Канады распаўсюджаная гэльская шатляндзкая мова (нашчадкі каляністаў шатляндзкага паходжаньня), у Патагоніі (Аргентына) — валійская. Цікава, што некаторыя кельцкія мовы — корнская, мэнская — вымерлі адносна нядаўна, таму на іх гістарычных арэалах пражываюць супольнасьці людзей, якія адраджаюць мову ва ўласным ужытку й падтрымліваюць адпаведныя грамадзкія арганізацыі.

  1. ^ Crystal, David (2010). The Cambridge Encyclopedia of Language. Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-73650-3.
  2. ^ Delamarre 2008

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кельцкія мовысховішча мультымэдыйных матэрыялаў