Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Кіпу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кіпу інкаў. Музэй Лярка (Ліма)

Кі́пу (па-гішпанску: quipu ад на кечуа: khipu — «вузел», «завязвать вузлы», «лічыць») — старажытная мнэманічная й лічэбная сыстэма інкаў і іхных папярэднікаў у Андах, своеасаблівая пісьменасьць. Прадстаўляе сабой складаныя вяровачныя спляценьні й вузялкі, вырабленыя з поўсьці паўднёваамэрыканскіх вярблюдавых (альпакі й ламы) альбо з бавоўны. У кіпу можа быць ад некалькіх да 2000 нітак. Яна выкарыстоўвалася для перадачы паведамленьняў пасыльнымі часкі па спэцыяльна пракладзеных імпэрскіх дарогах, а таксама ў самых розных аспэктах грамадзкага жыцьця, як то ў якасьці календара, тапаграфічнай сыстэмы, для ўліку падаткаў, фіксацыі законаў і іншага. Кіпу ўпершыню ў гісторыі чалавецтва выкарыстоўвалася для прымяненьня такога спосабу вядзеньня бухгальтарскага ўліку як двайны запіс.[1]

У музэях сьвету захоўваецца 751 кіпу, самыя вялікія калекцыі знаходзяцца ў музэях Бэрліна й Мюнхэна, меншыя — у музэях Пэру. Большая частка інфармацыі, зафіксаваная ў кіпу (2/3 расшыфраваных выпадкаў), — лічбавая, у дзесяцічнай сыстэме зьлічэньня. Сыстэма кадаваньня ўключала прымяненьне ключа галоўнага шнура, кадаваньне колерам, кадаваньне вузламі, фармат «утварэньня сэрый», улік «фактару пазыцыі».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіпусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ http://www.nytimes.com/2016/01/03/world/americas/untangling-an-accounting-tool-and-an-ancient-incan-mystery.html «Кіпу» New York Times