Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Лошніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лошніца
лац. Łošnica
Новая царква
Новая царква
Першыя згадкі: 1563
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Лошніцкі
Вышыня: 166 м н. у. м.
Насельніцтва: 6348 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222122
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°16′34.36″ пн. ш. 28°45′47.92″ у. д. / 54.2762111° пн. ш. 28.7633111° у. д. / 54.2762111; 28.7633111Каардынаты: 54°16′34.36″ пн. ш. 28°45′47.92″ у. д. / 54.2762111° пн. ш. 28.7633111° у. д. / 54.2762111; 28.7633111
Лошніца на мапе Беларусі ±
Лошніца
Лошніца
Лошніца
Лошніца
Лошніца
Лошніца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ло́шніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лошыцы. Цэнтар сельсавету Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 6348 чалавек. Знаходзіцца за 21 км на ўсход ад Барысава, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Прыяміна.

Лошніца — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Лошніцу як мястэчка ў Барысаўскім старостве Віцебскага ваяводзтва датуецца 1563 годам.

У 1627 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза сваім прывілеем дазволіў жыхарам Лошніцы праводзіць штосуботу кірмашы. У 1670 годзе ў мястэчку было 43 «дымы», дзеяла царква Сьвятога Міхала, працавалі карчма і млын. Існавалі вуліцы Барысаўская, Аршанская, Воўкавая, Старазатыльная, Бытчанская і Негнавіцкая.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лошніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1795 годзе тут заснавалі паштовую станцыю. На 1800 год у мястэчку было 105 двароў, дзеяла царква, працавалі паштовая станцыя і вадзяны млын.

У вайну 1812 году Лошніца стала адным з 11 цэнтраў кантонаў Барысаўкага павету. Пры адступленьні французаў 12 лістапада ў мястэчку спыняўся на ноч Напалеон. Тут ён зрабіў агляд свайго войска.

У 1816 годзе ў Лошніцы замест згарэлай у вайну збудавалі новую царкву Сьвятога Міхала Арханёла. На 1848 год у мястэчку было 113 двароў. У сярэдзіне ХІХ ст. П. Шпілеўскі апісаў Лошніцу як вялікае паселішча, падзеленае ракой Лошыцай на дзьве часткі (у той час значна большая частка мястэчка знаходзілася на правым беразе ракі). Краязнаўца адзначаў вялікую паштовую станцыю і турму для перасыльных. На 1863 год паштовая станцыя ўтрымлівалася за кошт земскага збору і мела 6 драўляных будынкаў. Этапныя памяшканьні, якія ўтрымлівалі вязьняў у час прыпынку пры канваіраваньні, складаліся з трох драўляных будынкаў. У 1863 годзе ў Лошніцы адкрылася міністэрская вучэльня. Аднак уласны будынак яна займела толькі ў 1884 годзе. На 1887 год тут навучалася 48 хлопчыкаў.

Царква, каля 1900 г.

У 1884 годзе ў Лошніцы было 126 двароў[2]. На 1885 год — 143 двары, дзеяла царква, працавалі расейская народная вучэльня (з 1863), лячэбніца, 4 крамы, 2 карчмы, млын. Лошніцкая воласьць аб’ядноўвала 28 паселішчаў, у якіх было 656 двароў, жыло 4537 чалавек, было 6 сельскіх таварыстваў, столькі ж грамадаў. Агулам 33120 дзесяцін зямлі, 7171 дзесяціна зь якіх былі ворнымі. У 1890 годзе Лошніцкая воласьць ужо аб’ядноўвала 106 пасяленьняў з 1168 сялянскімі дамамі і 11331 жыхаром.

У 1898 годзе ў Лошніцы збудавалі новую царкву Сьвятога Духа. На 1907 год у мястэчку было 267 дамоў, на 1917 год — 308 двароў. У 1908 годзе ў народная вучэльні за кошт земства адкрыўся другі камплект. У гэтыя часы ў Лошніцы працавалі вадзяны млын (на 1912 год ён належаў М. Бененсону), вятрак, смалакурня, тры кузьні, карчма, паштовая станцыя. Дзеялі царква, капліца і сынагога. На 1917 год у мястэчку было 308 двароў, працавалі вадзяны млын, тры кузьні, смалакурня. На 1919 год было 248 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лошніцу занялі войскі Нямецкаі імпэрый.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лошніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. У жніўні 1919 году — траўні 1920 году мястэчка займалі польскія войскі. З 1919 году тут працавала пачатковая, з 1923 году — 7-гадовая школа і хата-чытальня, з 1920 году — народны тэатар. 20 жніўня 1924 году Лошніца стала цэнтрам сельсавету ў Барысаўскім раёне Менскай акругі. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году Лошніца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху, калі загубілі 53, вывезьлі ў Нямеччыну 49 жыхароў. У 1945—1955 гадох у Лошніцы працаваў дзіцячы дом. На 1972 год у вёсцы было 630 двароў, на 1994 год — 1858.

У 2000-я гады Лошніца атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». На 2008 год тут было 2485 двароў.

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 769 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1848 год — каля 500 чал.; 1885 год — 834 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 2597 чал.; 1917 год — 2070 чал.; 1919 год — 2597 чал.; 1960 год — 1776 чал.; 1972 год — 1978 чал.; 1994 год — 6357 чал.[4]; 1999 год — 6872 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — каля 6500 чал.; 2008 год — 6524 чал.; 2010 год — 6348 чал.

У Лошніцы працуюць сярэдняя і музыкальная школы, дзіцячая школа мастацтваў, лякарня, дом культуры, кінатэатар, бібліятэка, крамы, рынак, кавярня, рэстаран.

У 2001 годзе ў вёсцы збудавалі новую царкву Сьвятога Міхала Арханёла.

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Камсамольская вуліца Старазатыльная вуліца
Высканіца вуліца
Кірава вуліца Дзятлаўшчына вуліца
Куйбышава вуліца Засьценак вуліца
Леніна вуліца Запрушчына вуліца
Мічурына вуліца Барысаўская вуліца
Савецкая вуліца Негнавіцкая вуліца
Махавіца вуліца[6]
Свабоды вуліца Рынак пляц Базарчык вуліца

З урбананімічнай спадчыны Лошніцы да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Аршанская.

  • Прыямінскі аўтарамонтны завод
  • РУСП «Сьвінакомплекс Барысаўскі». Праектная магутнасьць прадпрыемства — гадоўля і адкорм 108 000 галоў сьвіньняў з аб’ёмам вытворчасьці 12 тысячаў тон сьвініны ў год.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква Сьвятога Духа (1898; зруйнаваная ў 1964 годзе)
  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1816)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 75.
  2. ^ Jelski A. Łosznica // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 739.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Бянько У. Лошніца // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 395.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 352.
  6. ^ Мяцельскі М., Белы І., Вальгуцкая В. Старажытнае мястэчка — Лошніца(недаступная спасылка) // «Гоман Барысаўшчыны» №11 (80), 2005.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]