Сацыялёгія (ад па-лацінску: socius у сэнсе «грамадзкі» і па-грэцку: λóγος як «вучэньне») — навука, якая сыстэматычна дасьледуе функцыянаваньне і зьмены грамадзтва, сацыяльныя законы, працэсы й структуры, якія яднаюць ці падзяляюць людзей, ствараюць сувязі паміж людзьмі або зьяўляюцца іх праявай, а таксама працэс іх зьменаў.
Грама́дзтва — група людзей (соцыюм), адрозная ад іншых груп наяўнасьцю агульных інтарэсаў, спэцыфічных адносінаў, супольных інстытутаў кіраўніцтва і культуры….:::::::::::::::: чытаць далей
Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» — тэрарыстычны акт, што адбыўся 11 красавіка 2011 году ў 17:55:50 паводле мясцовага часу ў Менску, сталіцы Беларусі. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 204 былі параненыя. Выбух адбыўся каля другога вагона ў цягніку, які мусіў рухацца на станцыю «Інстытут Культуры». Магутнасьць выбуховага прыстасаваньня, паводле папярэдніх зьвестак, склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце, і была начыненая мэталічнымі элемэнтамі, каб павялічыць паражальнае ўзьдзеяньне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненьні. Па факце выбуху была распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 289 («Тэрарызм») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Паводле рашэньня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту, 13 красавіка быў абвешчаны днём жалобы па загінулых…:::::::::::::::: чытаць далей
Сьвяткаваньне 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы — сьвяточныя мерапрыемствы 2010 году ў розных краінах, прысьвечаныя сьвяткаваньню перамогі войска літоўскага і польскага над крыжакамі Тэўтонскага ордэну пад Грунвальдам у Грунвальдзкай бітве ў 1410 годзе. Цэнтральная падзея сьвяточных мерапрыемстваў — інсцэніроўка Грунвальдзкай бітвы на Грунвальдзкім полі ў Польшчы; іншыя падзеі — вайсковыя парады, канцэрты старажытнай музыкі і сярэднявечнага танцу, народныя забавы і рыцарскія баі. - Сьвяткаваньне 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы ў Беларусі адзначалася ў Наваградку, Лагойску (Сілічы), Дудутках, Гальшанах і часткова ў Менску, Горадні, Магілёве, Азярцы, Браславе ды Полацку. Старшыня аргкамітэту па сьвяткаваньні 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы — Анатоль Грыцкевіч…:::::::::::::::: чытаць далей
Джэйн Адамз (па-ангельску: Jane Addams; *6 верасьня 1860 г., Сэдарвіль, Іліной — †21 траўня 1935 г., г. Чыкага) — амэрыканскі сацыёляг і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1931 г.) разам зь Нікаласам Мюрэем Батлерам. Вучылася ў Рокфардзкай жаночай сэмінарыі. Разам зь сяброўкай Э. Стар арганізавала ў Чыкага дзіцячыя ясьлі, бібліятэку, гімнастычную залю, пераплётныя майстэрні, камунальную кухню, мастацкую студыю, музэй працы, пансыён для маладых работніцаў і іншае. Прэзыдэнт Міжнароднай жаночай лігі за мір і свабоду (1919—1929 гг.)...:::::::::::::::: чытаць далей
{{Арганізацыя}} — устаўляецца ў артыкулы пра арганізацыі. {{Асоба}} — устаўляецца ў артыкулы пра асобы. {{Удзельнік/Сацыялёгія}} — на асабістую старонку.