Пракурор
Пракуро́р (лац. procurare — «клапаціцца») — галоўны законны прадстаўнік абвінавачваньня ў краінах рамана-германскай прававой сям’і з сыстэмай сьледзтва або ў краінах ангельска-амэрыканскай прававой сям’і, якія прынялі спаборную сыстэму. Абвінавачваньне — бок, які адказвае за выклад довадаў супраць асобы, якая абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня, у ходзе судовага разбору па крымінальнай справе. Функцыі пракурораў у розных краінах розныя й шмат у чым вызначаюцца ўмовамі, якія гістарычна склаліся.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Пракуратура Беларусі
У 2001 годзе ў Беларусі на пратэст пракурораў скасавалі 2229 незаконных прававых актаў: 1050 аб адміністрацыйных правапарушэньнях, 490 аб працы, 31 аб жытле, 20 аб мясцовым самакіраваньні[1].
26 сакавіка 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 137, паводле якога 1 верасьня 2014 году скасавалі Беларускую вайсковую пракуратуру і 11 міжгарнізонных вайсковых пракуратураў. Іх паўнамоцтвы ўсклалі на Генэральную пракуратуру Беларусі і тэрытарыяльныя пракуратуры[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Raoul Muhm, Gian Carlo Caselli (Hrsg.). Die Rolle des Staatsanwaltes Erfahrungen in Europa — Il ruolo del Pubblico Ministero Esperienze in Europa — Le role du Magistrat du Parquet Expériences en Europe — The role of the Public Prosecutor Experiences in Europe. — Vecchiarelli Editore Manziana (Roma) 2005 ISBN 88-8247-156-X
- Raoul Muhm. The role of the Public Prosecutor in Germany // The Irish Jurist | Volume XXXVIII | New Series 2003 , The Law Faculty, University College, Dublin
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзімер Канаплёў: «Адзін з галоўных накірункаў забесьпячэньня законнасьці — вывераная заканадаўчая палітыка» // Зьвязда : газэта. — 19 кастрычніка 2002. — № 248 (24627). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ БелТА. Ліквідуюцца ваенныя пракуратуры // Зьвязда : газэта. — 28 сакавіка 2014. — № 57 (27667). — С. 2. — ISSN 1990-763x.