Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Радон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Астат ← Радон
Xe

Rn

Og
Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Радон, Rn, 86
Катэгорыя элемэнту Інэртны газ
Група, пэрыяд, блёк VIII, 6, p
Адносная атамная маса [222] г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Xe].4f14 5d106s26p6
Электронаў у абалонцы 2 8 18 32 18 8
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер без колеру
Фаза Газ
Шчыльнасьць (пры п. т.) 9,73×10-3 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 202 K, -71 °C, ‑96 °F
Тэмпэратура кіпеньня 211,3 K, ‑61,7 °C, ‑79,1 °F
Крытычны пункт 377 K, 6,28 МПа
Цеплаёмістасьць (25 °C) 20,786 Дж·моль−1·K−1
Насычаная пара
P/Pa 1 10 100 1 k 10 k 100 k
at T/K 110,15 121,15 412,15 151,75 175,55 210,85
Цеплаправоднасьць (300 K) 0,00361 Вт·м−1·K−1
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня 0, +2
Энэргіі іянізацыі 1-я: 1037 кДж·моль−1
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 10043-92-2

Радон (па-лацінску: Radonum) Rn — хімічны элемэнт 18 (VIII) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 86. Інэртны газ. Распаўсюджанасьць у прыродзе — нізкая: 84-е месца сярод элемэнтаў. Больш за ўсё радону ў радыяактыўных рудах (звычайна — разам з уранам і торам). Пры пакаёвай тэмпэратуры радон — радыёактыўны аднаатамны газ бяз колеру і паху. Пры тэмпэратуры ніжэйшай за тэмпэратуру плаўленьня радон выпраменьвае яркае фасфарэсцэнтнае сьвячэньне, якое становіцца жоўтым пры зьніжэньні тэмпэратуры і аранжава-чырвоным пры тэмпэратуры кіпеньня паветра (−195 °C). Радон быў упершыню выдзелены ў 1900 годзе нямецкім хімікам Фрыдрыхам Эрнстам Дорнам пры вывучэньні распаду раду. Першапачаткова меў назву «эманацыя радыю». У 1908 годзе Ўільям Рамзай і Р. Грэй (R. W. Gray) атрымалі чысты радон і назвалі яго «нітон» (niton). Высьветлілася, што радон — самы цяжкі газ зь вядомых (у 7,5 разоў цяжэйшы за паветра). У 1923 годзе зьявілася назва «радон». Радон-222 атрымліваецца пры распадзе раду і таксама выпрамяняе альфа-часьцінкі. Ён мае пэрыяд паўраспаду 3,823 дні. Радон-220 звычайна ўтвараецца пры распадзе тору і завецца «тарон». Ён мае пэрыяд паўраспаду 55,6 сэкундаў і зазнае альфа-распад. Радон-219 утвараецца пры распадзе актыну і завецца «актынон». Ягоны пэрыяд паўраспаду 3,9 сэкундаў, распад адбываецца з выпрамяненьнем альфа-часьціцы. Ацэнкі сьведчаць, што на кожным квадратным мэтры глебы ў глыбіні 15 см утрымліваецца каля 1 г раду. З-за гэтага у атмасфэру ўвесь час трапляе невялікая частка радону. У паветры раду ўтрымліваецца адна частка на 1021. Радон можа ўтвараць хімічныя злучэньні з фторам. У 1980-я стала зразумела, што радон небясьпечны для здароўя. Праца з радонам, як і з астатнімі радыёактыўнымі матэрыяламі, вымагае захадаў бясьпекі. Асноўную небясьпеку ўяўляюць цьвёрдыя прадукты распаду радону (палён, бісмут ды волава), якія назапашваюцца ў паветраным пылу. Гэтыя ізатопы прыводзяць да раку лёгкіх. Асноўнай прычынай раку лёгкіх у тых, хто ня паліць, зьяўляецца радон. Памяшканьні, у якіх утрымліваецца рад, тор, актын, неабходна добра праветрываць, каб пазьбегнуць назапашваньня радону. Такама утрыманьне радону ва ўранавых рудніках зьяўляецца вялікай небясьпекай для здароўя. У ЗША найбольшай бясьпечнай прызначаная канцэнтрацыя радону 4 пКі/л.

Радонавыя ванны ў мэдыцыне. Крыніца мечаных атамаў (радыяактыўных метак).

  • CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]