Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Ромб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ромб

Ромб (па-грэцку: ρομβος) — чатырохкутнік з роўнымі бакамі. Ромб, бакі якога ўтвараюць просты кут, завецца квадратам.

Паралелаграм зьяўляецца ромбам, калі выконваецца хаця б адна з наступных умоваў:

  • Два яго сумежныя бакі роўныя ().
  • Яго дыяганалі перасякаюцца пад простым кутом (AC⊥BD).
  • Адна зь яго дыяганаляў зьяўляецца раўнасечнай яго кута (∠DCA = ∠BCA).

Формулы плошчы ромба:

Дзе:

  •  — бок ромба
  •  — нутраны кут ромба
  •  — дыяганалі ромба
  •  — вышыня ромба

Паняцьце ромб утварылася ад па-грэцку: ρομβος — «бубен». І калі цяпер бубны ў асноўным робяць круглай формы, то раней іх рабілі якраз у форме квадрата або ромба. Дарэчы, назоў карткавай масьці бубны, знакі якой маюць рамбападобную форму, паходзіць яшчэ з тых часоў калі бубны не былі круглымі.

Слова «ромб» упершыню ўжываецца ў Герона і Папа Александрыйскага.