Скунскі камень
Выгляд
Ску́нскі каме́нь (па-гэльску: An Lia Fàil, па-англа-шатляндзку: Stane o Scuin, па-ангельску: Stone of Scone), у Ангельшчыне таксама каранацыйны камень — працяглы кавалак чырвонага пескавіку, на якім адбываліся каранацыі шатляндзкіх, а пазьней ангельскіх ды брытанскіх манархаў. Знаходзіўся ў Скунскім абацтве (не захавалася) у Скуне ля Пэрту. Памеры: 660×425×267 мм, маса: 152 кг. З аднаго боку высечаны крыж, а па абодвух канцах прымацаваныя колцы дзеля транспартаваньня[1]. Апошнім разам выкарыстоўваўся ў 1953 року пры каранацыі каралевы Лізаветы II.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The stone of Destiny (анг.) English Monarchs. www.englishmonarcs.co.uk (2004—2005). Праверана 30 жніўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скунскі камень — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Скунскі камень на бачыне Эдынбурскага замку