Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Талібан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Талібан
пушту. طالبان
эмблема
Сьцяг
Ідэалёгія: Ісламізм
Этнічная прыналежнасьць: Пуштуны
Рэлігійная прыналежнасьць: Іслам
Лідэры: Ахтар Мансур(ps)
Штаб-кватэра: Кандагар
Актыўная ў: Аўганістан
Дата фармаваньня: Вясна 1994
Хаўрусьнікі: «Аль-Каіда» (Пэшавар, Пакістан), «Рух студэнтаў Пакістану»(ur)
Праціўнікі: Урад Аўганістану
Колькасьць сябраў: 60 тыс. (2014)
Удзел у канфліктах: Грамадзянская вайна ў Аўганістане (1992—2001), Амэрыканска-аўганская вайна(en)

Таліба́н (бел. студэнты) — ісламскі рух (суніцкага толку), зарадзіўся ў Аўганістане сярод пуштунаў у 1994 годзе, кіраваў Аўганістанам з 1996 па 2001 гг. («Ісламскі Эмірат Аўганістан») і рэгіёнам Вазырыстан на поўначы Пакістану («Ісламская дзяржава Вазырыстан») з 2004 году. Дыпляматычна быў прызнаны трыма дзяржавамі: Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Пакістанам і Саудаўскай Арабіяй.

Радаю Бясьпекі ААН лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй.

Іншыя радыкальныя ісламскія арганізацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]