Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Увасабленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Увасабле́ньне (пэрсаніфікацыя) — разнавіднасьць мэтафары, якая заключаецца ў наданьні чалавечых уласьцівасьцей рэчам, прадметам, зьявам прыроды. Такое «ачалавечваньне» навакольнай рэчаіснасьці было ўласьцівае людзям у старажытнасьці на пачатковых стадыях іх разьвіцьця. Гэта знайшло адлюстраваньне ў фальклёрных творах — казках, легендах, байках і г. д. У сёньняшняй паэзіі ўвасабленьне — адзін з самых распаўсюджаных тропаў.