Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Энэргетычны напой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пляшка фінскага напою

Энэргеты́чны напо́йкафэіназьмяшчальны напой, распрацаваны ў 1980-я гады Дытрыхам Матэшыцам дзеля павелічэньня працаздольнасьці чалавека шляхам павышэньня засяроджаньня ўвагі. Зьмяшчае таксама цукар, вітаміны і 2 вытворныя амінакісьлітаўрын і карніцін, што бяруць удзел у энэргетычным абмене. Пляшка напою зьмяшчае 116 міліграмаў кафэіну, кубак жа зробленай у кававарцы кавы — 65—125 мг. У 1984 годзе стваральнік напою заснаваў прадпрыемства «Рэд Бул» (па-ангельску: Red Bull — «чырвоны бык»; Фушль-ам-Зээ, зямля Зальцбург, Аўстрыя).

Шкодзіць здароўю ў спалучэньні зь сьпіртам. Бяз шкоды здароўю дапушчаецца ўжытак 2 порцыяў напою ў суткі. Цалкам супрацьпаказаны дзецям, цяжарным жанчынам, таксама пры разладзе сну і хваробах сэрца, язьве і гастрыце[1].