Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Эўджэніё Мантале

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эўджэніё Мантале
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 кастрычніка 1896(1896-10-12)[1][2][3]
Памёр 12 верасьня 1981(1981-09-12)[5][6][7][…] (84 гады)
Пахаваны
Бацькі Domenico Montale[d][8]
Giuseppina Ricci[d][8]
Сужэнец Друзіла Танці[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, журналіст, перакладнік, палітык, бібліятэкар, празаік, рэдактар, музычны крытык, літаратурны крытык
Мова італьянская мова[9]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Эўджэ́ніё Манта́ле (па-італьянску: Eugenio Montale, 12 кастрычніка 1896, Генуя — 12 верасьня 1981, Мілян) — італьянскі паэт, празаік, літаратурны крытык. Пажыцьцёвы сэнатар.

Нарадзіўся ў сям’і камэрсанта. У юнацтве браў урокі сьпеваў, хацеў стаць опэрным сьпеваком. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. У 1920-х працаваў у флярэнтыйскім выдавецтве, у бібліятэцы. У 1938 пасьля адмовы ўступіць у фашысцкую партыю быў звольнены. У 1943 яго вершы былі нелегальна вывезеныя за мяжу і апублікаваны за мяжой (Швайцарыя). Пасьля вайны пераехаў у Мілян, супрацоўнічаў з газэтай «Кар’ерэ дэла Сэра» як літаратурны і музычны крытык.

У 1967 за заслугі перад італьянскай культурай Мантале атрымаў званьне пажыцьцёвага сэнатара, у 1975 яму была прысуджана Нобэлеўская прэмія па літаратуры. На вершы Мантале пісаў музыку італьянскі кампазытар Гафрэда Пэтрасі (1904—2003).

  • Ossi di seppia / Панцыры каракаціц (1925)
  • Le occasioni / Абставіны (1939)
  • Finisterre / Фіністэрэ(1943)
  • Farfalla di Dinard / Дынарскі матылёк (1956, вершы ў прозе)
  • La bufera e altro / Бура і іншае (1956)
  • Satura / Сатура (1971)
  • Mottetti / Мэтэцьці (1973)
  • Quaderno di quattro anni / Сшытак за чатыры гады (1977)

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сон вязня: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Шаўня А. А. — Мн., 1974.
  • Вугор: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Барадулін Р. — Мн., 1974.
  • Узбярэжная; Твой парыў: (вершы) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Стральцоў М. — М., 1974.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эўджэніё Манталесховішча мультымэдыйных матэрыялаў