Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Black Sabbath

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Black Sabbath

Black Sabbath (1972)
Гады 1968—2006; 2011—
Краіна
Месца ўтварэньня Вялікабрытанія
Мова ангельская
Жанр гард-рок, гэві-мэтал
Выдавец Vertigo Records[d], Mercury Records[d], Virgin EMI Records[d], Universal Music Group, Warner Bros. Records[d], I.R.S. Records[d], Sanctuary Records[d] і Warner Music Group[d]
Удзельнікі Тоні Аёмі
Озі Озбарн
Гізэр Батлер
Былыя ўдзельнікі Сьпіс удзельнікаў Black Sabbath
Узнагароды і прэміі
blacksabbath.com

Black Sabbath — ангельскі рок-гурт, створаны ў Бірмінггэме ў 1968 годзе Озі Озбарнам (сьпеў), Тоні Аёмі (гітара), Гізэрам Батлерам (бас-гітара) і Білам Ўордам (бубны). Ад тых часоў гурт неаднаразова зьмяняў склад, маючы агулам 22 былыя ўдзельнікі. Першапачаткова створаны як гурт цяжкага блюз-року з назовам «Earth» («зямля»), паступова пачаў уключаць у музыку акультныя і жахлівыя тэксты, якія поруч зь пераналаджанымі на больш нізкі строй гітарамі і зьменай назову на Black Sabbath прывялі да павелічэньня папулярнасьці і дасягненьня залатога і плятынавага статусу ў 1970-х. Як адзін зь першых і найбольш уплывовых гэві-мэталёвых гуртоў усіх часоў[1] Black Sabbath прыклаў руку да стварэньня жанру дыскамі кшталту чатыры разы плятынавага «Paranoid» (1970)[2]. Гурт быў прызнаны MTV як самы значны мэтал-гурт усіх часоў[3] і прадалі больш за 50 мільёнаў дыскаў толькі ў ЗША[4].

Надалей праблемы Озі з алькаголем прывялі да яго звальненьня з гурту ў 1979 і прыходу на ягонае месца былога сьпевака Rainbow Роні Джэймза Дыё. Пасьля пары альбомаў у такім складзе гурт перажыў у 1980—1990-х шматлікія зьмены складу, меўшы ў розныя часы ў складзе Ена Гілана, Глена Г’юза, Рэя Гілэна і Тоні Мартына. У 1992 на кароткі час у гурт вярнуўся Дыё, зь якім быў запісаны «Dehumanizer» (1992), што і дагэтуль зьяўляецца найцяжэйшым альбомам гурту. Арыгінальны склад аб’яднаўся ізноў у 1997 і пасьпеў выпусьціць канцэртавы альбом, «Reunion». У 2006 годзе музыкі з складу гурту пэрыядаў 1979—1982 і 1991—1992 гадоў (Аёмі, Батлер, Дыё і Эпіс) сабраліся зноў ў выглядзе гурту «Heaven & Hell», дзе выступалі да сьмерці Дыё 16 траўня 2010 году.

Арыгінальны склад гурту:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]