Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Black Sabbath

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Black Sabbath
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры метал, хэві-метал[1], дум-метал і хард-рок
Гады 19682006
20112017
Краіна  Вялікабрытанія
Адкуль Бірмінгем
Мова песень Англійская
Лэйблы Vertigo Records[d], Mercury Records[d], Virgin EMI Records[d], Universal Music Group, Warner Bros. Records[d], I.R.S. Records[d], Sanctuary Records[d] і Warner Music Group
Склад
blacksabbath.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Black Sabbath» — англійскі рок-гурт, створаны ў Бірмінгеме ў 1968 Озі Осбарнам (вакал), Тоні Аёмі (гітара), Гізерам Батлерам (бас-гітара) і Білам Уордам (ударныя). Гурт неаднаразова змяняў склад, мае агулам 22 былых удзельнікаў. Першапачаткова створаны як гурт цяжкага блюз-рока з назвай «Earth» («зямля»), паступова пачаў уключаць у музыку акультныя і вусцішныя тэксты, якія поруч з пераналаджанымі на больш нізкі строй гітарамі і зменай назвы на «Black Sabbath» прывялі да павелічэння папулярнасці і дасягнення залатога і плацінавага статусу ў 1970-х гадоў. Як адзін з першых і найбольш уплывовых хэві-метальных гуртоў усіх часоў[2], «Black Sabbath» прыклаў руку да стварэння жанру дыскамі кшталту чатыры разы плацінавага «Paranoid» (1970)[3]. Гурт быў прызнаны MTV як найвялікшы метал-гурт усіх часоў[4]. Продажы склалі больш за 50 мільёнаў дыскаў толькі ў ЗША[5].

Надалей праблемы Озі з алкаголем прывялі да яго зыходу з гурта ў 1979 годзе і прыходу на яго месца былога спевака «Rainbow» Роні Джэймса Дыё. Пасля пары альбомаў у такім складзе гурт перажыў у 1980-х―1990-х гадах шматлікія змены складу, меўшы ў розныя часы ў складзе Яна Гілана, Глена Х’юза, Рэя Гілэна і Тоні Марціна. У 1992 годзе на кароткі час у гурт вярнуўся Дыё, з якім быў запісаны альбом «Dehumanizer» (1992), які і дагэтуль з’яўляецца найцяжэйшым альбомам гурта. Арыгінальны склад аб’яднаўся ізноў у 1997 годзе і паспеў выпусціць канцэртны альбом «Reunion». У 2006 годзе музыкі з складу гурта перыядаў 1979—1982 і 1991—1992 гадоў (Аёмі, Батлер, Дыё і Эпіс) сабраліся зноў у выглядзе гурта «Heaven & Hell», дзе выступалі да смерці Дыё 16 мая 2010 года.

7 сакавіка 2017 года гурт абвясціў аб распадзе.[6]

Удзельнікі гурта

[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальны склад гурта:

Зноскі