Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Мацунак напояў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.

Мацу́нак — паказнік аб'ёмнай дзелі бязводнага этылавага спірту ў алкагольным напоі, які зазвычай перадаецца ў аб'ёмных адсотках (скарочана % аб.), то бок адносінах аб'ёму растворанага бязводнага спірту да аб'ёму ўсяго напою, памножанаму на 100%.

Метады вымярэння мацунку

У цяперашні момант мацунак вымяраюць з дапамогай спіртаметраў. Аднак да іх вынаходства, мацунак, прыкладам, тэкілы вызначалі наступным чынам: падчас закаркоўвання на дно бутэлькі з напоем клалі гусеніцу, а калі бутэльку адкрывалі, цэласць гусеніцы казала пра дастатковы мацунак напою.[1]

Мацунак найболей пашыраных напояў

  • Квас — 0,3—2,2 % аб.
  • Піва — 3—6 % аб., часам да 12 % аб. (моцнае)
  • Брага — 3—8 % аб. для піўных напояў, 7—16 % аб. для вінных
  • Сакэ — 16—18 % аб.
  • Віно — 9—20 % аб.
  • Партвейн — 17—22 % аб.
  • Гарэлка — 36—60 % аб. (мацунак рускай гарэлкі звычайна 40 % аб.)
  • Мескаль — 38—43% аб.
  • Тэкіла — 40 % аб. і больш
  • Каньяк — 40—42 % аб.
  • Віскі — 40—50 % аб., некаторыя гатункі да 60 % аб.
  • Самагонка — 40—90 % аб. у залежнасці ад колькасці перагонак
  • Абсент — 60—85% аб. (але звычайны мацунак абсэнту роўны 70% аб.)

Гл. таксама