4 лютага
Выгляд
(Пасля перасылкі з 4.2)
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
4 лютага — трыццаць пяты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1610: Маскоўскія баяры абралі царом Уладзіслава Вазу.
- 1722: Пётр I ўвёў «Табелі аб рангах» у Расійскай імперыі.
- 1789: Джордж Вашынгтон тайным галасаваннем абраны першым прэзідэнтам ЗША.
- 1861: Утвораны Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, дзяржава, праіснаваўшая да 1865 года.
- 1899: Пачалася філіпіна-амерыканская вайна.
- 1933: У Вільні скончыўся суд над Галоўнай управай Таварыства беларускай школы. Абвінавачанне ў падрыхтоўцы «камуністычнай змовы» не было пацверджана.
- 1935: У Маскоўскім метрапалітэне прайшоў першы выпрабавальны поезд.
- 1945: У Лівадыйскім палацы каля Сочы пачала працу Крымская канферэнцыя кіраўнікоў краін антыгітлераўскай кааліцыі.
- 1948: Востраў Цэйлон абвешчан незалежнай дзяржавай у складзе Брытанскай садружнасці нацый (з 1972 года Шры Ланка).
- 1990: У Маскве прайшла 300-тысячная дэманстрацыя ў падтрымку дэмакратычных рэформ — буйнейшая за ўсю гісторыю СССР.
- 1992: Усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нарвегія.
- 1998: У Нацыянальным акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля «Парфен і Аляксандра».
- 2003: У Мінску афіцыйна адкрыта Палесцінскае пасольства.
- 2005: Вярхоўная Рада зацвердзіла Юлію Цімашэнку на пасадзе Прэм’ер-міністра Украіны.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1494: Франсуа Рабле, французскі пісьменнік
- 1515: Мікалай Радзівіл «Чорны», вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч (пам. 29.5.1565)
- 1725: Дру Друры, брытанскі энтамолаг
- 1746: Тадэвуш Касцюшка, ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, нацыянальны герой у Беларусі, Польшчы і ЗША (пам. 15.10.1817)
- 1778: Агюстэн Пірам Дэкандоль, швейцарскі і французскі батанік
- 1808: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменнік (пам. 29.12.1884)
- 1864: Луіс Майкл Эйлшэміус, амерыканскі мастак
- 1878: Луі Каміль Маяр, французскі вучоны, урач
- 1878: Дарафей Бохан, беларускі і рускі журналіст, паэт, празаік, перакладчык, крытык (пам. 1942)
- 1887: Фабіян Шантыр, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч
- 1897: Людвіг Эрхард, нямецкі палітык (пам. 5.5.1977)
- 1906: Дзітрых Банхёфер, нямецкі лютэранскі пастар, тэолаг, удзельнік супраціўлення нацызму
- 1929: Лявон Баразна, беларускі мастак
- 1934: Арсень Ліс, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец
- 1934: Мікола Савіцкі, беларускі вучоны ў галіне эканамічнай інфарматыкі
- 1937: Магнар Сольберг, нарвежскі біятланіст, алімпійскі чэмпіён
- 1937: Джон Дэвіт, аўстралійскі плывец, алімпійскі чэмпіён
- 1973: Оскар Дэ Ла Хоя, амерыканскі баксёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 856: Рабан Маўр, лацінскі пісьменнік, багаслоў
- 1505: Жанна Французская, каралева Францыі
- 1713: Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы, англійскі філосаф
- 1787: Пампеа Батоні, італьянскі жывапісец
- 1920: Эміль Будзье, французскі міколаг
- 1931: Усевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык (нар. 19.4.1881)
- 1938: Алесь Гурло, беларускі паэт, празаік, перакладчык, лінгвіст (19(31).1.1892)
- 1939: Эдуард Сепір, амерыканскі антраполаг (нар. 26.1.1884)
- 1950: Ян Булгак, беларускі і польскі фотамастак, краязнавец і этнограф (нар. 6.10.1876)
- 1978: Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт, Народны паэт Беларусі (1968) (нар. 6.2.1914)
- 2001: Яніс Ксенакіс, французскі кампазітар
- 2001: Райма Кангра, эстонскі кампазітар
- 2018: Алан Бейкер, англійскі матэматык
- 2024: Джакама Лозі, італьянскі футбаліст
- 2024: Курт Хамрын, шведскі футбаліст
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Сусветны дзень барацьбы супраць раку
- Шры-Ланка — Дзень Незалежнасці