Інцыдэнт з кітайскім аэрастатам (2023)
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Відэа знішчэння аэрастата ракетай, выпушчанай знішчальнікам F-22 |
Інцыдэнт з кітайскім паветраным шарам над ЗША — здарэнне з пранікненнем у амерыканскую паветраную прастору, якое адбылося ў канцы студзеня і пачатку лютага 2023 года. 2 лютага, паводле заявы Міністэрства абароны ЗША, над штатам Мантана быў заўважаны кітайскі разведавальны аэрастат. Са слоў афіцыйнага Пекіна, гэта быў грамадзянскі паветраны шар, які выпадкова апынуўся над амерыканскай тэрыторыяй.
Інцыдэнт
[правіць | правіць зыходнік]2 лютага ў стратасферы[1][2] над Мантанай высачылі паветраны шар. За аэрастатам назіралі самалёты ВПС ЗША Boeing E-3 Sentry і F-22 Raptor[3]. Аб’ект быў памерам прыкладна з тры аўтобусы і меў тэхналагічны адсек[4]. Перад выяўленнем ён прайшоў над кантынентальнай часткай Злучаных Штатаў, а раней — над Алеуцкімі астравамі і Канадай[2].
У амерыканскай паветранай прасторы аэрастат знаходзіўся з 28 студзеня[2][5]. 30 студзеня прайшоў праз канадскія Паўночна-Заходнія тэрыторыі. Затым паветраны шар перасёк Айдаха (31 студзеня) і Мантану (1 лютага)[6]. 3 лютага аб’ект знаходзіўся над Місуры, блізу Канзас-Сіці[7].
Афіцыйныя асобы Міністэрства абароны ЗША разглядалі магчымасць збіць паветраны шар, але вырашылі не рабіць гэтага з-за рызыкі таго, што абломкі могуць параніць мірных жыхароў на зямлі[1]. 4 лютага аэрастат быў усё ж збіты ля берагоў Паўднёвай Караліны[8]. Абломкі паветранага шара былі рассеяны на плошчы 7 квадратных міль (18 км2). Былі зроблены намаганні па іх зборы[9].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]- ЗША: Амерыканскія ўлады заявілі, што выяўлены аб’ект — разведавальны кітайскі аэрастат[10]. Міністр абароны Лойд Осцін і іншыя высокапастаўленныя ваенныя чыноўнікі правялі нараду[2], а прэзідэнт Джо Байдэн атрымаў «настойлівую рэкамендацыю» не збіваць аэрастат[3].
- Канада: Урад суседняй Канады выклікаў на бяседу пасла Кітая[11]. Канадскія вайскоўцы запэўнілі суайчыннікаў, што ім нічога не пагражае[12].
- Кітай: Прадстаўнік МЗС КНР заявіў, што аб’ект быў грамадзянскім паветраным шарам, выкарыстоўваным для метэаралагічных даследванняў. Пад уплывам заходніх вятроў і з абмежаванай здольнасцю да самакіравання ён адхіліўся ад запланаванага курсу[13]. Кітайская дзяржаўная газета China Daily пісала: «Каб шпіёніць за ЗША з дапамогай паветранага шара, трэба як моцна адстаць, каб выкарыстоўваць тэхналогію 1940-х гадоў, так і быць дастаткова прасунутым, каб кантраляваць яго палёт праз акіян. Тыя, хто фабрыкуе хлусню, толькі агаляя сваё невуцтва»[1]. Пасля знішчэння кітайскі ўрад заявіў, што ён будзе абараняць законныя інтарэсы адпаведных прадпрыемстваў і пакідае за сабой права прадпрымаць далейшыя дзеянні, пры гэтым крытыкуючы ЗША за «відавочную празмерную рэакцыю і сур’ёзнае парушэнне міжнароднай практыкі»[6].
- Венесуэла: Адміністрацыя прэзідэнта Нікаласа Мадура паўтарыла словы ўладаў Кітая, заявіўшы, што Злучаныя Штаты збілі грамадзянскі аэрастат[14].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнтам Джо Байдэнам, у сувязі са здарэннем, была адкладзена запланаваная дыпламатычная паездка у Кітай дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена[3].
Падобныя выпадкі
[правіць | правіць зыходнік]Па словах прадстаўнікоў Міністэрства абароны ЗША, у апошнія гады было некалькі выпадкаў меркаванага пранікнення кітайскіх разведвальных аэрастатаў у паветраную прастору краіны[15], у тым ліку тры разы пры адміністрацыі Трампа і адзін раз пры адміністрацыі Байдэна[6].
У 2020 годзе аналагічны паветраны шар быў заўважаны ў Сэндаі, Японія[16][17][18].
У лютым 2022 года ля берагоў Тайваня заўважаны некалькі паветраных шароў. Міністэрства нацыянальнай абароны Тайваня заявіла, што яны, верагодна, выкарыстоўваліся для метэаралагічных назіранняў для Усходняга камандавання тэатра ваенных дзеянняў Народна-вызваленчай арміі Кітая і не ўяўлялі непасрэднай пагрозы бяспекі[19].
3 лютага ў МА ЗША заявілі, што над Лацінскай Амерыкай праляцеў другі меркаваны кітайскі аэрастат[20]. Непацверджаныя назіранні паветранага шара былі зарэгістраваны ў Калумбіі, Венесуэле і Коста-Рыцы[21][22][23][24].
Зноскі
- ↑ а б в Borger, Julian (3 February 2023). "Pentagon says it is monitoring Chinese spy balloon spotted flying over US". The Guardian. Праверана 3 February 2023.
- ↑ а б в г Kube, Courtney; Lee, Carol E. (3 February 2023). "Suspected Chinese spy balloon found over northern U.S." NBC News. Праверана 3 February 2023.
- ↑ а б в Cadell, Cate; Hudson, John; Abutaleb, Yasmeen. "Blinken postpones China trip as suspected spy balloon detected over U.S.". The Washington Post. Праверана 2023-02-03.
- ↑ Raddatz, Martha; Martinez, Luis (3 February 2023). "Large Chinese reconnaissance balloon spotted over the US, officials say". ABC News. Праверана 3 February 2023.
- ↑ Cooper, Helene (February 3, 2023). "Pentagon Says It Detected a Chinese Spy Balloon Hovering Over Montana". The New York Times.
- ↑ а б в "US moving ahead on plan to down Chinese balloon over ocean". Associated Press(англ.). 2023-02-04. Праверана 2023-02-04.
- ↑ Mansoor, Sanya (February 3, 2023). "The Alleged Chinese Spy Balloon Is Now Over Missouri. Here's What We Know About Its Path". Time.
- ↑ США сбили китайский аэростат у берегов Южной Каролины
- ↑ Miller, Andrew (2023-02-04). "Pentagon reveals details on how Chinese spy balloon was taken down with single shot". Fox News [амерыканская англійская]. Праверана 2023-02-05.
- ↑ "Statement on High Altitude Surveillance Balloon". www.canada.ca. Canada National Defence. 3 February 2023. Праверана 3 February 2023.
- ↑ Suspected Chinese surveillance balloon spent time in Canadian airspace: Sources - National | Globalnews.ca .
- ↑ Statement on High Altitude Surveillance Balloon (3 лютага 2023).
- ↑ "Blinken postpones trip to Beijing after Chinese spy balloon spotted over US, officials say". CNN. February 3, 2023. Праверана February 3, 2023.
- ↑ "Venezuela Condemns Washington for Shooting Down Chinese Balloon". Bloomberg News(англ.). 2023-02-05. Праверана 2023-02-05.
- ↑ Raddatz, Martha; Martinez, Luis; Yiu, Karson. "Large Chinese reconnaissance balloon spotted over the US, officials say". ABC News(англ.).
- ↑ "Mysterious balloon-like object spotted above Sendai". The Japan Times [амерыканская англійская]. 2020-06-17. Архівавана з арыгінала 5 лютага 2023. Праверана 2023-02-04.
- ↑ "Balloon-like object in Japanese sky sets Twitter afire with talk of UFOs, Godzilla". Reuters(англ.). 2020-06-17. Праверана 2023-02-04.
- ↑ Limited, Bangkok Post Public Company. "Balloon-like 'UFO' in Japanese sky sets Twitter afire". Bangkok Post(англ.). Праверана 2023-02-04.
- ↑ Chinese weather balloons no reason for alarm: MND. Taipei Times Feb 28, 2022
- ↑ "Another Chinese 'surveillance balloon' is flying over Latin America, Pentagon says". NBC News(англ.). Архівавана з арыгінала 4 February 2023. Праверана 4 February 2023.
- ↑ Roche, Darragh (2023-02-04). "Photos appear to show second Chinese balloon passing over Latin America". Newsweek(англ.). Праверана 2023-02-04.
- ↑ Hutzler, Alexandra; Cathey, Libby; Deliso, Meredith; Guerilus, Stephanie. "Chinese balloon live updates: Second balloon flying over South America: Pentagon". ABC News. Архівавана з арыгінала February 3, 2023. Праверана 4 February 2023.
- ↑ "2nd Chinese surveillance balloon spotted over South America, Pentagon says". 6ABC. 4 February 2023. Архівавана з арыгінала 4 February 2023. Праверана February 4, 2023.
- ↑ Ward, Alexander. "Pentagon says another Chinese spy balloon spotted over Latin America". Politico. Праверана 4 February 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Інцыдэнт з кітайскім аэрастатам (2023) на Вікісховішчы |