2023
Выгляд
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2023 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
2023 (дзве тысячы дваццаць трэці) год па грыгарыянскім календары — невысакосны год, які пачынаецца ў нядзелю. Гэта 2023-ці год нашай эры, 23-ці год 3-га тысячагоддзя, 23-ці год XXI стагоддзя, 3-ці год 3-га дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, 4-ты год 2020-х гадоў.
Па рашэнні ААН 2023 год быў абвешчаны Міжнародным годам проса.[1]
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня:
- Уступленне Харватыі ў Шэнгенскую зону, пераход Харватыі на еўра.
- Луіс Інасіу Лула да Сілва заступіў на пасаду Прэзідэнта Бразіліі.
- Здзейснены тэракт у ваенным аэрапорце Кабула.
- 4 студзеня: Здзейснены тэракт у самалійскай акрузе Махаса.
- 8 студзеня
- Здарылася аўтобусная аварыя ў Гнібі (Сенегал).
- Выбухнулі масавыя пратэсты ў Бразіліі.
- 11 студзеня: Адбыўся збой сістэмы Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША.
- 14 студзеня: Ракетны абстрэл Украіны, у Дняпры ракета трапіла ў шматпавярховы дом.
- 15 студзеня: У Покхары (Непал) пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт.
- 18 студзеня: Крушэнне верталёта ў горадзе Бравары Кіеўскай вобласці, загінула кіраўніцтва МУС Украіны.
- 19 студзеня: У Францыі пачалася забастоўка супраць павышэння пенсійнага ўзросту.
- 21 студзеня: Стральба ў Монтэрэй-Парк (ЗША).
- 22 студзеня: Завяршылася Зімовая Універсіяда ў Лэйк-Плэсідзе (ЗША).
- 27 студзеня:
- Здзейснены напад на пасольства Азербайджана ў Тэгеране.
- Тэракт у Іерусаліме.
- 28 студзеня: Некалькі беспілотнікаў атакавалі шэраг стратэгічных аб’ектаў Ірана.
- 29 студзеня: Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч у дзясяты раз перамог у адзіночным разрадзе ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.
- 30 студзеня: Здзейснены тэракт у мячэці ў Пешавары (Пакістан).
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 2 лютага: Камета C/2022 E3 (ZTF) дасягнула перыгея — найбліжэйшага пункта ад Зямлі.
- 3 лютага: Чыгуначная катастрофа ў Агая.
- 4 лютага: Амерыканскі знішчальнік F-22 збіў кітайскі аэрастат над Паўднёвай Каралінай.
- 6 лютага: Магутнае землетрасенне выклікала вялікія разбурэнні і чалавечыя ахвяры ў Турцыі і Сірыі.
- 7 лютага: Амерыканскі баскетбаліст Леброн Джэймс падняўся на першае месца ў гісторыі НБА паводле колькасці ачкоў за кар’еру.
- 17 лютага:
- Здзейснены напад на паліцэйскае ўпраўленне Карачы (Пакістан).
- Атрад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» здзейсніў атаку пад Эс-Сухнэ ў Сірыі.
- 19 лютага: Нарвежац Ёханес Тынес Бё выйграў сем медалёў на чэмпіянаце свету па біятлоне.
- 20 лютага:
- Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн здзейсніў візіт у Кіеў і сустрэўся з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
- У Смалявіцкім раёне здарылася найбуйнейшае ДТЗ у гісторыі незалежнай Беларусі.
- 23 лютага: На захадзе вострава Папуа паміж інданезійскімі ўладамі і папуасамі адбыліся вулічныя сутыкненні.
- 25 лютага: У матчы за Суперкубак Беларусі па футболе 2023 перамогу атрымаў «Шахцёр» з Салігорска.
- 26 лютага: Ля Кратонэ (Італія) затанула лодка з мігрантамі.
- 27 лютага: Аргенцінец Ліянель Месі стаў уладальнікам узнагароды ФІФА найлепшаму футбалісту 2022 года.
- 28 лютага: У грэчаскай правінцыі Фесалія сутыкнуліся два цягнікі.
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 1 сакавіка: Адкрыта Вялікая кальцавая лінія Маскоўскага метрапалітэна.
- 3 сакавіка: У Мінску абвешчаны прысуд па справе «Вясны», нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі прысуджаны да дзесяці гадоў зняволення.
- 9 сакавіка: У Гамбургу (Германія) адбыўся напад на Залу Царства Сведак Іеговы.
- 10 сакавіка:
- Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў пераабраў Сі Цзіньпіна Старшынёй КНР на трэці тэрмін.
- Банк Silicon Valley Bank абвешчаны банкрутам.
- Іран і Саудаўская Аравія аднавілі двухбаковыя адносіны.
- 11 сакавіка: Амерыканка Мікаэла Шыфрын устанавіла рэкорд па перамогах на этапах Кубка свету па гарналыжным спорце.
- 14 сакавіка: Расійскія знішчальнікі Су-27 пашкодзілі над Чорным морам амерыканскі беспілотнік MQ-9 Reaper.
- 17 сакавіка:
- Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
- Стартаваў сезон Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.
- 18 сакавіка: На тэрыторыю Эквадора і Перу абрынулася магутнае землетрасенне.
- 21 сакавіка: На тэрыторыю краін Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі абрынулася магутнае землетрасенне.
- 24 сакавіка: На поўдні даліны ракі Місісіпі прайшлася серыя тарнада.
- 27 сакавіка: Прайшла агульнанацыянальная забастоўка ў Германіі.
- 28 сакавіка: Здзейснены напад на ісмаіліцкі цэнтр у Лісабоне.
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 2 красавіка: Выбух у кафэ ў Санкт-Пецярбургу, загінуў Уладлен Татарскі, расійскі ваенны блогер-прапагандыст.
- 4 красавіка: Фінляндыя стала трыццаць першым членам НАТА.
- 13 красавіка: Абвешчана аб затрыманні супрацоўнікамі ФБР падазраванага па справе аб уцечцы сакрэтных дакументаў Пентагона.
- 15 красавіка:
- Замах на прэм’ер-міністра Японіі Фуміа Кісіда.
- У Судане пачаліся сутыкненні паміж урадавай арміяй і байцамі ваенізаваных фарміраванняў.
- 18 красавіка: У пекінскай бальніцы Чанфэн здарыўся пажар, які прывёў да гібелі людзей.
- 19 красавіка: Цісканіна ў Сане (Емен) прывяла да чалавечых ахвяр.
- 20 красавіка: Адбылося сонечнае зацьменне, поўная фаза якога назіралася ў акваторыі Індыйскага і Ціхага акіянаў і дасягнула максімума ва Усходнім Тыморы
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 1 мая: Бельгіец Лука Брэсэль атрымаў перамогу ў фінале чэмпіянату свету па снукеры.
- 3 мая: Здзейснена масавае забойства ў бялградскай школе імя Уладзіслава Рыбнікара.
- 5 мая: Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб’явіла аб завяршэнні дзеяння рэжыма надзвычайнай сітуацыі па COVID-19.
- 6 мая: У Вэстмінстэрскім абацтве Лондана адбылася каранацыя Карла III.
- 11 мая:
- Мінскі гарадскі суд прысудзіў Паўла Белавуса да трынаццаці гадоў зняволення.
- Беларуская федэрацыя футбола пазбавіла салігорскі «Шахцёр» чэмпіёнства 2022 года.
- 12 мая: Распачаўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023 ў Латвіі і Фінляндыі.
- 13 мая: Фінал конкурса «Еўрабачанне» ў Ліверпулі, перамогу атрымала прадстаўніца Швецыі Ларын з песняй «Tattoo ».
- 16 мая: серыя паводак абрынулася на рэгіён Эмілія-Раманья ў Італіі.
- 21 мая: Прэзідэнт Малдовы Мая Санду ініцыіравала Вялікі еўрапейскі сход, які адбыўся ў Кішынёве ў падтрымку еўраінтэграцыі.
- 24 мая: Архірэйскі сабор Праваслаўнай Царквы Украіны вырашыў ажыццявіць пераход на новаюліянскі каляндар, пачынаючы з 1 верасня.
- 27 мая: Адбыліся сутыкненні на мяжы Афганістана і Ірана.
- 28 мая:
- «Тарпеда-БелАЗ» атрымала перамогу ў фінале Кубка Беларусі па футболе.
- Рэджэп Таіп Эрдаган перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі.
- Чэмпіянат свету па хакеі завяршыўся перамогай зборнай Канады.
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 2 чэрвеня: Здарылася сутыкненне цягнікоў у штаце Адыша На ўсходзе Індыі, якое прывяло да шматлікіх ахвяр.
- 6 чэрвеня:
- У час баявых дзеянняў разбурана Кахоўская ГЭС на Дняпры ва Украіне, што выклікала гуманітарную і экалагічную катастрофу.
- Кітайскія снукерысты Лян Вэньбо і Лі Хан пажыццёва дыскваліфікаваныя па абвінавачанні ў датычнасці да арганізацыі дагаварных матчаў.
- 7 чэрвеня: Здарыўся выбух на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце, які прывёў да чалавечых ахвяр.
- 9 чэрвеня: У джунглях Калумбіі знойдзены чацвёра дзяцей, якія самастойна выжылі пасля авіякатастрофы 1 мая.
- 10 чэрвеня:
- Польская тэнісістка Іга Свёнтак стала трохразовай пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі.
- Англійскі футбольны клуб «Манчэстэр Сіці» атрымаў перамогу ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА.
- 11 чэрвеня: сербскі тэнісіст Новак Джокавіч выйграў Адкрыты чэмпіянат Францыі, здабыўшы дваццаць трэці тытул Вялікага шлема.
- 12 чэрвеня: На рацэ Нігер у Нігерыі перавярнулася драўлянае судна.
- 14 чэрвеня: Крушэнне лодкі з мігрантамі ля берагоў Грэцыі прывяло да шматлікіх ахвяр.
- 16 чэрвеня: Джыхадзісты атакавалі школу на захадзе Уганды.
- 18 чэрвеня: Падчас апускання да месца крушэння лайнера «Тытанік» знік падводны апарат з людзьмі на борце.
- 21 чэрвеня: У Кракаве (Польшча) адкрыліся III Еўрапейскія гульні.
- 23 чэрвеня: ПВК «Вагнер» учыніла ўзброены мяцеж у Расіі.
- 27 чэрвеня:
- Апошняя завершаная карціна Густава Клімта «Дама з веерам» прададзена на лонданскім аўкцыёне за рэкордную для Еўропы суму.
- Масавыя беспарадкі ў Францыі пачаліся пасля забойства паліцэйскім сямнаццацігадовага падлетка.
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 2 ліпеня: У Кракаве (Польшча) завяршыліся III Еўрапейскія гульні.
- 3 ліпеня: Ізраіль пачаў ваенную аперацыю ў палесцінскім лагеры Джэнін на Заходнім беразе ракі Іардан.
- 6 ліпеня:
- Запрацаваў сэрвіс мікраблогаў і сацыяльная сетка «Threads» кампаніі «Meta Platforms».
- У шэрагу рэгіёнаў свету назіралася анамальная гарачыня, зафіксаваны рэкорд з сярэдняй тэмпературай паветра на Зямлі 17,23 °C.
- 9 ліпеня:
- Еўрапейскі саюз і Новая Зеландыя падпісалі пагадненне аб узаемным свабодным гандлі.
- Дзеючы кіраўнік дзяржавы Шаўкат Мірзіяеў атрымаў перамогу на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах ва Узбекістане.
- 14 ліпеня:
- У Галівудзе пачалася забастоўка прафсаюза акцёраў SAG-AFTRA.
- Прэм’ера анімацыйнага фільма «Хлопчык і чапля» рэжысёра Хаяо Міядзакі адбылася ў Японіі.
- 17 ліпеня:
- Учынена атака на Крымскі мост.
- Грэцыю ахапілі шматлікія лясныя пажары.
- 21 ліпеня: У шырокі пракат выйшлі фільмы «Барбі» і «Опенгеймер».
- 25 ліпеня: Ван І прызначаны на пасаду міністра замежных спарў КНР.
- 26 ліпеня: Прэзідэнт Нігера Махамед Базум зрынуты ў выніку ваеннага перавароту.
- 28 ліпеня: НАСА паведаміла аб страце сувязі з касмічным апаратам «Вояджэр-2».
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 3 жніўня: Апоўзень у Шові (Грузія).
- 4 жніўня: Расійскі палітык Аляксей Навальны прысуджаны да 19 гадоў пазбаўлення волі па справе аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці.
- 6 жніўня: Здарылася чыгуначная катастрофа пад Навабшахам (Пакістан).
- 5 жніўня: Былы прэм’ер-міністр Пакістана Імран Хан прысуджаны да турэмнага зняволення.
- 8-9 жніўня: Лясныя пажары на Гаваях, практычна цалкам знішчаны горад Лахайна на востраве Маўі.
- 14 жніўня:
- Выбух на АЗС у Махачкале (Расія) прывёў да чалавечых ахвяр.
- У Мінску завяршыліся II Гульні краін СНД.
- 17 жніўня: Выйшла завяршальная частка трылогіі Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана».
- 19 жніўня: Аб паверхню Месяца разбілася расійская міжпланетная аўтаматычная станцыя «Луна-25».
- 22 жніўня: Афрыканскі саюз прыпыніў членства Нігера ў арганізацыі на фоне палітычнага крызіса.
- 23 жніўня:
- Спускальны модуль індыйскай місіі «Чандраян-3» здзейсніў пасадку на паверхні Месяца.
- У выніку крушэння самалёта ў Цвярской вобласці загінуў кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын.
- Прэс-служба Універсітэта Каліфорніі ў Санта-Крус заявіла, што навукоўцы цалкам расшыфравалі структуру Y-храмасомы чалавека.
- 27 жніўня: Завяршыўся чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў Будапешце.
- 30 жніўня: Ваенны пераварот у Габоне, зрынуты прэзідэнт Алі бен Бонга Андзімба.
- 31 жніўня: Адбыўся буйны пажар у Яганэсбургу.
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 8 верасня: Землетрасенне ў Марока выклікала катастрафічныя разбурэнні і прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр.
- 4—12 верасня: На паўднёва-ўсходнюю Еўропу і Паўночную Афрыку абрынуўся шторм «Даніэль».
- 9 верасня: Завяршыўся 80-ы Венецыянскі кінафестываль, «Залатога льва» атрымаў фільм «Бедныя-няшчасныя» рэжысёра Ёргаса Ланцімаса.
- 10 верасня: Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч выйграў Адкрыты чэмпіянат ЗША, здабыўшы дваццаць чацвёрты тытул Вялікага шлема.
- 12 верасня: Буйны пажар у Ханоі (В’етнам).
- 13 верасня: Нанесены ракетны ўдар па суднарамонтным заводзе імя Арджанікідзэ ў Севастопалі.
- 15 верасня: У Латвіі зацверджаны ўрад пад кіраўніцтвам Эвікі Сіліні.
- 19 верасня: Азербайджан пачаў ваенную аперацыю ў Нагорным Карабаху.
- 22 верасня: Атакаваны ракетамі штаб Чаарнаморскага флоту Расіі ў Севастопалі.
- 25 верасня: Выбух на АЗС у Сцепанакерце.
- 26 верасня: Пажар на вяселлі ў іракскім Каракошы.
- 27 верасня: Завершана забастоўка Гільдыі сцэнарыстаў ЗША.
- 28 верасня: Прэзідэнт непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Самвел Шахрамян падпісаў указ аб спыненні існавання дзяржавы з 1 студзеня 2024 года[2].
- 29 верасня: Тэракт у акрузе Мастунг (Пакістан).
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 3 кастрычніка: У Венецыі адбылося буйное ДТЗ, калі аўтобус упаў на чыгунку і загарэўся.
- 5 кастрычніка:
- 6 кастрычніка: Нобелеўскай прэміі міру ўдастоена іранская праваабаронца Наргіз Махамадзі.
- 7 кастрычніка:
- Нападзенне ХАМАС на Ізраіль, адбылося наземнае ўварванне палесцінскіх баевікоў з Сектара Газа.
- У афганскай правінцыі Герат здарылася катастрафічнае землетрасенне.
- Нідэрландскі аўтагоншчык Макс Верстапен трэці раз запар стаў чэмпіёнам свету ў класе «Формула-1».
- 8 кастрычніка: Кеніец Келвін Кіптум на Чыкагскім марафоне ўсталяваў сусветны рэкорд.
- 14 кастрычніка: Кольцападобнае сонечнае зацьменне назіралася ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
- 19 кастрычніка: Лаўрэатамі Прэміі імя Андрэя Сахарава сталі Махса Аміні і іранскі рух «Жанчына, жыццё, свабода».
- 25 кастрычніка:
- Прызначаны новы ўрад Славакіі на чале з прэм’ер-міністрам Робертам Фіца.
- Стральба ў Льюістане (штат Мэн, ЗША), здзейснена масавае забойства.
- 28 кастрычніка: На шахце імя Кастэнкі ў Карагандзінскай вобласці (Казахстан) адбыўся пажар.
- 29 кастрычніка: На мексіканскі горад Акапулька абрынуўся ўраган Оціс, самы моцны трапічны цыклон у Заходнім паўшар’і Зямлі з пачатку метэаназіранняў.
- 30 кастрычніка: Футбольную ўзнагароду «Залаты мяч» у восьмы раз атрымаў аргенцінец Ліянель Месі.
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- 2 лістапада: Адбыўся рэліз песні «Now and Then» «The Beatles».
- 3 лістапада: Землетрасенне ў Непале выклікала разбурэнні і гібель людзей.
- 4 лістапада: Атакаваны ракетамі суднабудаўнічы завод у Керчы.
- 8 лістапада:
- Здзейснена разня ў Ардамата на паўднёвым захадзе Судана, большасць ахвяр яе былі этнічнымі масалітамі.
- Прафсаюз галівудскіх акцёраў SAG-AFTRA абвясціў аб заканчэнні забастоўкі.
- 16 лістапада:
- Парламент Іспаніі ў трэці раз абраў Педра Санчэса на пасаду прэм’ер-міністра.
- Зборная Францыі па футболе перайграла каманду Гібралтара з лікам 14:0, гэта стала найбуйнейшай перамогай у адборачных турнірах да чэмпіянатаў Еўропы.
- 19 лістапада:
- Хаўер Мілей атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Аргенціне.
- Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч у сёмы раз выйграў Выніковы турнір ATP.
- 25 лістапада: Галоўны прыз літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца атрымала Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы».
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]- 1 снежня: Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла членства Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
- 2 снежня: Завяршыўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе, пераможцам стала мінскае «Дынама».
- 3 снежня:
- На востраве Суматра пачалося вывяржэнне вулкана Марапі, якое прывяло да чалавечых ахвяр.
- Вайскоўцы памылкова нанеслі ўдар беспілотнікам па вёсцы Тудун-Біры ў штаце Кадуна (Нігерыя), загінула звыш 85 мірных жыхароў.
- Адбыўся рэферэндум у Венесуэле ў падтрымку прэтэнзій на рэгіён Гаяна-Эсекіба, што кантралюецца суседняй Гаянай.
- 6 снежня: Часопіс «Time» назваў чалавекам года амерыканскую спявачку Тэйлар Свіфт.
- 11 снежня: Прэм’ер-міністрам Польшчы абраны Дональд Туск.
- 12 снежня: Футбалістам года Беларусі прызнаны Макс Эбонг.
- 14 снежня: Рада Еўрасаюза вырашыла пачаць перамовы аб далучэнні Украіны і Малдовы да ЕС, Грузія атрымала статус кандыдата на ўступленне.
- 15 снежня: На тле частых атак еменскіх хусітаў на кантэйнеравозы ў Баб-эль-Мандэбскім праліве сусветны лідар кантэйнерных перавозак Maersk заявіў аб прыпыненні праходу сваіх суднаў праз Чырвонае мора.
- 16 снежня: Кардынал Джавані Анджэла Бечу стаў самым высокапастаўленым каталіцкім святаром, асуджаным крымінальным судом Ватыкана.
- 18 снежня:
- Землетрасенне на паўночным захадзе Кітая прывяло да гібелі людзей.
- Кааліцыя на чале з ЗША разгарнула ў Чырвоным моры і Адэнскім заліве аперацыю «Вартавы росквіту».
- 21 снежня: У выніку стральбы на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта ў Празе загінулі 15 чалавек.
- 22 снежня: Францыя завяршыла вывад войск з Нігера.
- 26 снежня: Узброеныя сілы Украіны нанеслі ракетны ўдар па Феадосіі, атакаваны расійскі вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск».
- 29 снежня: Кубак Беларусі па баскетболе ўпершыню выйграў магілёўскі «Барысфен».
- 30 снежня: Нарвежскі гросмайстар Магнус Карлсен у сёмы раз стаў чэмпіёнам свету па шахматах у бліцы.
- 31 снежня: Здзейснена хакерская атака на сайт БелТА, дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 7 студзеня: Рыгор Шацько, беларускі акцёр.
- 10 студзеня: Джэф Бэк, брытанскі рок-музыкант, гітарыст.
- 10 студзеня: Канстанцін II, апошні кароль Грэцыі.
- 15 студзеня: Вахтанг Кікабідзэ, грузінскі эстрадны спявак, акцёр.
- 16 студзеня: Джына Лалабрыджыда, італьянская кінаактрыса, рэжысёр, фатограф.
- 18 студзеня: Дзяніс Манастырскі, міністр унутраных спраў Украіны.
- 27 лютага: Аляксей Дудараў, беларускі драматург.
- 24 мая: Ціна Цёрнер, амерыканская спявачка, аўтар песень, актрыса і танцоўшчыца.
- 16 жніўня: Віктар Карамазаў, беларускі пісьменнік.
- 22 жніўня: Тота Кутуньё, італьянскі спявак, аўтар песень.
- 13 верасня: Мірча Снегур, першы Прэзідэнт Малдовы (1991—1996).
- 16 кастрычніка: Марці Ахцісаары, Прэзідэнт Фінляндыі (1994—2000), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
- 21 кастрычніка: Бобі Чарльтан, англійскі футбаліст, чэмпіён свету.
- 29 лістапада: Генры Кісінджэр, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат і эксперт у галіне міжнародных адносін.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ International Year of Millets (англ.). United Nations. Праверана February 7, 2021.
- ↑ Власти непризнанного Карабаха объявили о скором прекращении существования республики (руск.). BBC News Русская служба (28 верасня 2023). Праверана 28 верасня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]2023 на Вікісховішчы |